Улада55

«Be Free» пройдзе ў Львове

Фэст пройдзе ў тры дні з 8 па 10 жніўня ў Львове. Арганізатары кажуць, што выбар месца правядзеньня зусім невыпадковы — сам горад вельмі прыгожы і дабрацца да яго зь Менску па кішэні нават студэнту‑бюджэтніку.


Фэст пройдзе ў тры дні з 8 па 10 жніўня ў Львове. Арганізатары кажуць, што выбар месца правядзеньня зусім невыпадковы — сам горад вельмі прыгожы і дабрацца да яго зь Менску па кішэні нават студэнту‑бюджэтніку. Адзін з арганізатараў львоўскага фэсту — Аляксей Лукашэвіч зь нефармальнай ініцыятывы «СтудФармат» пэўны, што слоган Be Free! — адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фэстывалю — яго адкрытасць і нефармальнасць:

«Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы і іншых Эўрапейскіх краінаў, змогуць параўнаць узровень прафэсіяналізму зорак сваіх краінаў і Беларусі. Але галоўнае — фэстываль стане мажлівасьцю праявіць сябе, даведацца больш адзін пра аднаго і правесьці ўік‑энд у прасторы свабоды».

Летась фэст праходзіў у Луцку пад слоганам «Права быць свабодным». У ім удзельнічалі 9 гуртоў зь Беларусі і Ўкраіны, фэст сабраў больш за 5 тысяч гледачоў.

А сёлета ў Львове заплянанаваны выступ ужо 25 гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на дзьвюх пляцоўках: у Парку імя Багдана Хмяльніцкага выступяць рок‑гурты, а на Цэнтральным рынку Львова пройдуць паказы рыцарскіх клюбаў і выступяць каманды, што граюць фольк і сярэднявечную музыку. Сваю згоду ўжо далі вядомыя беларускія выканаўцы, у тым ліку «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, zygimont VAZA, WZ‑Orkiestra, Pomidor/OFF, Zet, «Стары Ольса». У хэдлайнэры з польскага боку запрошаны гурт T‑Love, з украінскага — «Тартак». З гуртом N.R.M. арганізатарам дамовіцца не атрымалася.

Адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч кажа:

«Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас літаральна закідалі просьбамі працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькі дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украіны, Сэрбіі і Францыі».

Паводле «Тузіна Гітоў»

Глядзі яшчэ:
У Луцку ўсё па-людзку. Рэпартаж і фота з рок-фэсту «Права быць свабодным»

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік1

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times14

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе15

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік1

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць