Грамадства44

Памёр Генадзь Цярэня

Памёр Генадзь Цярэня, дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання. Пра смерць Цярэні паведаміла ў фэйсбуку былая супрацоўніца Вярхоўнага Савета Валянціна Свяцкая. Яму было 77 гадоў, піша «Радыё Свабода».

Генадзь Цярэня

Генадзь Цярэня нарадзіўся 9 мая 1948 года ў вёсцы Стайкі Аршанскага раёна.

У 1967 годзе ён скончыў Аршанскі тэхнікум транспарту, у 1976 годзе — факультэт філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1990 годзе — Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, а ў 1997 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнароднае права».

Пасля вучобы працаваў у розных структурах, звязаных з чыгункай і міліцыяй. Спачатку быў кіраўніком грузавога пункта на станцыі Сцяпянка, пазней займаў пасады ў гэтай жа станцыі і працаваў інжынерам у сістэме Беларускай чыгункі. З 1974 па 1996 год служыў у органах міліцыі, дзе ўзняўся да пасады намесніка кіраўніка крымінальнай міліцыі і кіраваў падраздзяленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Таксама ён удзельнічаў у палітычным жыцці краіны. У незалежнай Беларусі ўступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, а на парламенцкіх выбарах 1995 года балатаваўся як беспартыйны ў Сенненскім раёне. Стаўшы дэпутатам Вярхоўнага Савета, ён працаваў у камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах і ўваходзіў у апазіцыйную фракцыю, якая выступала супраць палітыкі Лукашэнкі.

Пасля канстытуцыйных змяненняў у 1996 годзе ён не ўвайшоў у Палату прадстаўнікоў, створаную Лукашэнкам, а ягоны дэпутацкі мандат фармальна працягваўся паводле старой Канстытуцыі да 2001 года, хоць новыя выбары так і не адбыліся.

Пасля канстытуцыйнага перавароту 1996 года ён быў у апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі. Тады частка дэпутатаў, якія ў лістападзе 1996 года не прызналі роспуск Вярхоўнага Савета, выбралі яго намеснікам старшыні парламента Сямёна Шарэцкага.

Развітанне з Генадзем Цярэнем адбудзецца 8 красавіка ў Мінску з 12.00 да 13.00 у развітальнай зале па вуліцы Куляшова, 49.

Каментары4

  • 1
    07.04.2026
    Барадзед, нацыянальна свядомага народу не ставала нам усім у тыя часы, ды й цяпер, замест рускамірнага шлаку, які ўласнаруч пасадзіў сабе на карк маскоўскага баскака.
  • Biełarus' Freedom
    08.04.2026
    1, выбары былі сфабрыкаваныя, Кебіч у другі тур не трапляў
  • Ха
    08.04.2026
    Biełarus' Freedom , Выбары былі чэсныя, проста Пазняк так любіў і любіць сябе, што не здолеў на камандную працу з падтрымкай Шушкевіча, які мог як адзіны кандыдат прайсці ў другі тур і выйграць, набраў 12% і прайграў.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў106

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў106

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць