Грамадства77

Іранцам забаранілі вучыцца ў Беларусі на медыкаў і дантыстаў

Міністэрства аховы здароўя Ірану забараніла іранскім студэнтам атрымоўваць адукацыю па мэдычных спэцыяльнасьцях у Беларусі ад 1 жніўня. Пра гэта піша іранскі бізнэс-штодзёньнік Financial Tribune.

«Пакуль ня будзе паведамлена пра іншае, міністэрства ня будзе акрэдытоўваць сэртыфікаты студэнтаў, якія працягнуць навучаньне ў Беларусі ад 1 жніўня,» — цытуе агенцтва ISNA намесьніка міністра адукацыі Ірану Хаміда Акбары.

«За апошні год вялікая колькасьць іранскіх студэнтаў накіравалася ў гэтую ўсходнеэўрапейскую краіну, каб працягнуць вышэйшую адукацыю па мэдычных спэцыяльнасьцях, але яны не змаглі паступіць ва ўнівэрсытэт, і іх будучыня пад сумневам», — зазначыў Акбары.

Каб паступіць у Менскі мэдычны ўнівэрсытэт, замежныя студэнты павінныя спачатку адвучыцца на платных падрыхтоўчых курсах пры ўнівэрсытэце. Пры гэтым квота для далейшага навучаньня замежных студэнтаў — 200 месцаў, і сотні іранцаў чакаюць магчымасьці вучыцца па ўнівэрсытэцкай праграме, піша Financial Tribune. Цяперашняя забарона ня будзе тычыцца тых, хто ўжо скончыў падрыхтоўчыя курсы.

Паводле выданьня, заклапочаныя бацькі штодня прыходзяць ў Міністэрства аховы здароўя Ірану і ў пасольства Беларусі ў Тэгеране. Financial Tribune піша, што цяпер у Беларусі навучаецца каля 1600 іранскіх студэнтаў, а каля 400 ўжо атрымалі дыплёмы па розных спэцыяльнасьцях.

Сёньня ж іранскія мэдыі паведамілі, што ў Беларусь накіруецца іранская дэлегацыя, каб паспрабаваць вырашыць праблему з навучаньнем маладых людзей, якія скончылі падрыхтоўчыя курсы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць