Грамадства5151

Нацыянальныя сцягі ў Мінску на 27 Ліпеня ШМАТ ФОТАЎ І ВІДЭА

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Маладафронтаўцы заклікалі адзначыць гэты дзень а 8:30 бел-чырвона-белымі сцягамі на Плошчы Незалежнасці.

09:15

«Героям слава!»: група ўкраінскіх дзяцей павіншавала ўдзельнікаў #СвятаНезалежнасці. Кожны атрымаў бел-чырвона-белую стужку.

09:13

Акцыя паціху сканчаецца. Яе ўдзельнікі паціху згортваюць сцягі. Карэспандэнты «Нашай Нівы» налічылі каля 30 сцягоў. Сярод удзельнікаў былі Зміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Максім Вінярскі.

09:11

На Плошчу Незалежнасці пад'ехала палівальная машына, каб паліць кусты, што растуць уздоўж прыпынку. 

«Не саромцеся, смела палівайце», — раіць яму нейкі мужчына ў цывільным з дзвюма рацыямі. Але работнік камунальнай службы палівае акуратна, каб вада не трапіла на ўдзельнікаў акцыі.

09:10

Шмат цікавяцца мэтамі акцыі турысты, што жывуць у гатэлі «Мінск». Яны спыняюцца каля аўтобусаў, распытваюць удзельнікаў. Тыя тлумачаць.

09:05

Зміцер Дашкевіч у каментары «Нашай Ніве» сказаў, што акцыя атрымалася. Па ягоных словах, з удзельнікаў акцыі маладафронтаўцаў толькі палова. Іншыя людзі бралі сцягі і далучаліся да акцыі, кажа ён.

Іншы ўдзельнік — 45-гадовы мужчына — зазначыў, што ўпершыню ўдзельнічае ў такіх акцыях. Ён кажа, што 27 ліпеня — сапраўднае свята, а не 3 ліпеня.

09:00

Карэспандэнт «Нашай Нівы» разгаварыўся з удзельнікам акцыі, 50-гадовым мужчынам. Ён кажа, што працуе экскаватаршчыкам, першы раз прыйшоў на акцыю. «Я гаварыць прыгожа не ўмею. А наогул — Жыве Беларусь!». 

Тым часам міліцыя нервуецца.

Машыны, што едуць праспектам, вітальна сігналяць.

Міліцыянер спрабуе дагнаць Ніну Багінскую, фота Антона Матолькі

08:53

Фота Ірыны Арахоўскай

Удзельнікаў некалькі дзясяткаў чалавек. Ланцуг расцягнуўся на 250 метраў, ён цягнецца ад аўтобуснага прыпынку, праз гасцініцу «Мінск», кінатэатр «Цэнтральны» пад будынак КДБ. Вельмі шмат міліцэйскіх камер.

08:45

Удзельнікі акцыі, іх каля 20 чалавек, стаяць з боку прыпынку машруту аўтобуса №100 у бок вуліцы Маскоўскай. Яны ўсе са сцягамі. Раздаюць бел-чырвона-белыя стужкі людзям на вуліцы. Тыя ахвотна бяруць.

Міліцыя ўжо складае пратаколы. Зміцер Дашкевіч раіць тым, на каго складаюць пратаколы, казаць, што яны не разумеюць па-руску.

08:40

08:35

08:32
Фота Ірына Арахоўская

08:30

Акцыя пачалася.

08:26

Людзі ў цывільным ужо здымаюць.

***

Прадпрымальнік, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч прапанаваў сёння а 8.30 правесці акцыю Свята Незалежнасці. Актывісты заклікалі выйсці на мінскую плошчу Незалежнасці з нацыянальнымі сцягамі.

«Зранку — каб увесь народ перад тым, як пайсці на працу, змог адсвяткаваць слаўную дату нашай гісторыі. Хто не спужаецца ўвечары, не спужаецца і раніцай», — кажа Дашкевіч.

Гэта не адзіная акцыя ў гонар былога афіцыйнага Дня Незалежнасці, запланаваная на сёння.

Каля Філармоніі (плошча Якуба Коласа) будзе праведзены пікет Партыі БНФ. Плануецца, што а 17.00 прэтэндэнты ў кандыдаты ад гэтай партыі утвораць ланцуг з бел-чырвона-белымі сцягамі. Завершыцца пікет уручэннем Памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча.

Увечары, прыкладна а 19-й, на перакрыжаванні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус») адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага. Таксама ў імпрэзе возьмуць удзел тэлевядоўца Юры Жыгамонт і мастак Алесь Пушкін.

Пройдзе ён таксама ў рамках святкавання Дня 27 ліпеня і перадвыбарчага пікета кандыдата ад Руху за свабоду Алеся Лагвінца.

Каментары51

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць