Грамадства44

ЕС плануе вылучыць 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі

Еўрапейскі саюз плануе вылучыць у бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы ў Беларусі. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута.

«Сёння мы падпісваем пагадненне з Еўрасаюзам аб супрацоўніцтве ў галіне паляпшэння якасці паветра і кіравання навакольным асяроддзем, якое прадугледжвае выдзяленне ў бліжэйшы час 14,5 млн еўра на прыродаахоўныя мерапрыемствы. У ім прадугледжаны такія аспекты, як прымяненне сучасных тэхналогій, пашырэнне экалагічнага турызму, пытанні, звязаныя з перапрацоўкай адходаў, выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца, ветру)», — расказаў Андрэй Каўхута.

Міністр адзначыў, што гэты напрамак супрацоўніцтва Беларусі і ЕС выражаецца не толькі ў выдзяленні значных па аб'ёме сродкаў, але і ў прадастаўленні сучаснага абсталявання і тэхналогій.

Паводле слоў Андрэя Каўхуты, акрамя сродкаў, што выдзяляюцца ЕС, шырока прымяняюцца і сродкі мясцовых бюджэтаў, прадпрыемстваў, на якіх рэалізуюцца праекты. Ён дадаў, што ініцыятыва Еўрапейскага саюза ў гэтых напрамках падтрымліваецца на месцах, дзе прадаўжаюцца працэсы, што забяспечваюць паляпшэнне навакольнага асяроддзя і якасці жыцця насельніцтва.

У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла, што супрацоўніцтва - гэта заўсёды работа на роўных. «Гэта праграма прадугледжвае як узаемадзеянне паміж экспертамі - еўрапейскімі і беларускімі - для абмену вопытам, так і пастаўкі абсталявання на суму амаль 7 млн еўра, у тым ліку мабільных і стацыянарных станцый, для маніторынгу забруджвання паветра», — расказала яна.

Андрэа Віктарын таксама растлумачыла, што забруджванне паветра не ведае межаў і таму ЕС зацікаўлены ў ажыццяўленні гэтай праграмы на карысць жыхароў Беларусі і суседніх з ёй краін.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што многія сумесныя праекты ўжо рэалізаваны.

«З дапамогай ЕС пабудаваныя смеццеперапрацоўчыя заводы ў Кобрыне, Мастах, што дало магчымасць павялічыць у два разы перапрацоўку адходаў, якія з'яўляюцца другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Гэта і стварэнне гадавальніка глушцоў і цецерукоў у Налібоцкай пушчы, што з'яўляецца вельмі важным для захавання біяразнастайнасці, і 16 праектаў, якія рэалізуюцца ў рэгіёнах Беларусі», — расказаў ён.

Паводле слоў Андрэя Каўхуты, супрацоўніцтва краіны і Еўрасаюза прадугледжвае як узаемадзеянне на дзяржаўным узроўні для вырашэння буйных задач, так і на рэгіянальным, калі сродкі ЕС выкарыстоўваюцца для ўмацавання аховы навакольнага асяроддзя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць