Эканоміка66

Кабякоў: Падатковую палітыку на 2017 год мяняць не будзем

Падатковую палітыку Беларусі ў 2017 годзе змяняць не плануецца, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў «Аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год і параметраў асноўных паказчыкаў на 2018-2019 гады, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага бюджэту на 2017 год».

«Падатковую палітыку на 2017 год мяняць не будзем, прапануецца яе сфарміраваць, зыходзячы з дзеючай структуры, складу і колькасці падаткаў. Падатковую базу плануецца пашырыць толькі за кошт росту эканомікі, стварэння новых прадпрыемстваў», — адзначыў Кабякоў.

Прадугледжваецца пераход з наступнага года на вылічэнне і выплату падаткаў, збораў, пошлін з долараў на беларускія рублі, у тым ліку пры вызначэнні падатковай базы для вылічэння зямельнага падатку. Гэта чарговы рэальны крок па дэдаларызацыі эканомікі. «Многае ў гэтым напрамку ўжо зроблена: мы адмовіліся ад долара ЗША па большасці разлікаў. Будзем адыходзіць ад выкарыстання замежнай валюты ў якасці эквівалента меры кошту пры ўстанаўленні тарыфаў, ставак і цэн, у тым ліку па арэндзе і энергетыцы», — сказаў ён.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што пытанні грашова-крэдытнай палітыкі — гэта тонкія інструменты рэгулявання макраэканамічнай збалансаванасці і стымулявання эканамічнага росту. «З гэтымі інструментамі трэба абыходзіцца вельмі акуратна. Пры гэтым эканоміка павінна развівацца. Галоўнае — знайсці гэты баланс. Параметры грашова-крэдытнай палітыкі збалансаваны з праектамі прагнозу і бюджэту», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Важна захаваць дасягнутую ўстойлівасць на валютным і дэпазітным рынку краіны. «Істотнай праблемай застаецца закрэдытаванасць прадпрыемстваў. У асноўным гэта валютныя крэдыты. Гэта праблема як прадпрыемстваў, так і банкаў, якую трэба вырашаць сумесна», — рэзюмаваў Кабякоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё22

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць