Грамадства88

«Сапраўдныя дэсантнікі сёння цвярозыя, а пітушчыя адразу здадуцца ў палон». Дзень ПДВ-2016 у Мінску 

Традыцыйна 2 жніўня адзначаюць Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Сёлета вайсковае свята ў горадзе праходзіла дастаткова ціха і мірна. Безумоўна, гэта звязана яшчэ і з тым, што свята ПДВ прыпала на будні дзень.

Дастаткова шмат дэсантнікаў адмовіліся ад ужывання алкаголю ў гэты дзень. Пры гэтым тыя, што ўжывалі алкаголь, ні да каго не чапляліся, не канфліктавалі і рэдка дазвалялі сабе крыкнуць «Дзень ПДВ!».

«Людзі па рознаму святкуюць. Мы вось усклалі кветкі і сядзім успамінаем службу, сяброў, знаёмых», — кажуць мужныя хлопцы.

Мужыкі ва ўзросце, да якіх мы падышлі, лічаць, што тыя, хто п’е і кідаецца ў фантаны, не сапраўдныя дэсантнікі. «Вось яны напіваюцца тут, ходзяць, а калі раптам што будзе — адразу здадуцца ў палон».

Міліцыя па-рознаму ставілася да святкавання дэсантнікаў у гэтым годзе. Адны міліцыянты ўціхую прапаноўвалі зняць журналістам «НН» нецвярозых святкуючых, іншыя спрабавалі іх кантраляваць, ганьбячы іх за паводзіны і забараняючы ім спяваць, трэція хаваліся ўбаку, чацвёртыя спрабавалі неяк дамовіцца. Апошніх было больш.

Вось і двое хлопчыкаў ходзяць і шукаюць дэсантнікаў, каб іх павіншаваць. Адзін нават форму адмысловую апрануў.

«У мяне бацька ў Грузіі ваяваў. І прадзед у Другой сусветнай удзельнічаў. Я вось таксама хачу пайсці ў кадэцкае вучылішча».

У кожным натоўпе, да якога мы падыходзілі, можна было знайсці хлопца, які разважаў пра Беларусь, знешнія пагрозы і беларускую мову.

Вось хлопец Рома, які служыў у Мар’інай Горцы, вырашыў падзяліцца сваёй карцінай свету сёння: «Я па адукацыі будаўнік. У школе ў мяне было кепска з матэматыкай, але па беларускай мове і літаратуры стаяла восем. Я пайшоў у спецназ, бо люблю сваю Радзіму і гатовы яе абараняць. Мне крыўдна, што вось такія, — ён паказаў на моладзь, якая на Нямізе звычайна гуляе ў валейбол, — абыякава ставяцца да нашай краіны. А калі раптам на нас нападзе тая ж Расія — яны ж збягуць. Тое самае датычыцца і некаторых дэсантнікаў. Тыя, хто купаецца ў фантанах і напіваецца — вэдэвэшнікі, а не дэсантнікі».

Падчас нашай гутаркі вэдэвэшнікі ўсё ж залазяць у фантан і пачынаюць крычаць: «Слава ВДВ! Слава героям!». Супрацоўнікі АМАП побач назіраюць за гэтым. Іншыя ўстрымаліся ад купання ў фантане і пайшлі гуляць у валейбол з падлеткамі.

Пасля доўгай размовы да Ромы падыходзіць калега па службе, і паміж імі адбываецца такі дыялог: « — Ну што, як ты? — Працую. — Ва Украіну не збіраешся? — Не».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць