Культура

У Нацыянальным мастацкім музеі праходзяць арт-вечарынкі з урокамі малявання

Эксперымент «Арт-бара» і Нацыянальнага мастацкага музея, упершыню праведзены падчас Ночы музеяў, вырашылі паўтараць рэгулярна. Сутнасць яго ў тым, што нават калі вы ніколі не малявалі, можаце прыйсці і паспрабаваць. Арганізатары ўпэўніваюць, што праз некалькі гадзін пойдзеце дамоў з цудоўнай карцінай.

Арт-вечарынка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота sb.by.

Адбываюцца гэтыя сустрэчы ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея ў нефармальнай атмасферы. Арганізатары арт-вечарынкі самі рыхтуюць усё неабходнае: палатно, фарбу і нават каву-гарбату. Таму застаецца, што называецца, узяць ногі ў рукі.

«Для нас гэта новае. Мы ўжо аднойчы супрацоўнічалі з «Арт-барам», які пачаў ладзіць арт-вечарынкі, калі праводзілі Ноч музеяў. Убачылі, што людзям гэта цікава. Ім хочацца чагосьці простага і радаснага. У жніўні мы зноў арганізавалі такую сустрэчу, і прыйшло каля 25 чалавек. У душы ж кожны ці мастак, ці акцёр. Калі ёсць творчая прастора і свабода, нараджаюцца цудоўныя рэчы. У дадатак мы разыгрывалі прызы, хаця кожны і без іх сыходзіў шчаслівы і з падарункам — уласнай карцінай», — распавяла куратар праекта ад Нацыянальнага мастацкага музея Алена Набароўская.

Наступную арт-вечарынку ў музеі плануюць правесці 16 верасня. Запісвацца на яе трэба загадзя, удзел не бясплатны. Даведкі па тэлефоне: 220-22-87 (Алена Ігараўна Набароўская).

Фота sb.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць