Грамадства22

Праваахоўныя органы не каментуюць інфармацыю пра затрыманне кіраўніцтва IBA Group

Праваахоўныя органы пакуль не каментуюць інфармацыю аб затрыманні кіраўніцтва кампаніі IBA Group, адной з найстарэйшых беларускіх IT-кампаній.

«Я пакуль, на жаль, нічым не магу вам дапамагчы», — заявіла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова ў адказ на просьбу аб каментары.

Маўчыць пакуль і прэс-служба Камітэта дзяржбяспекі.

Інфармацыю пра затрыманне кіраўніцтва IBA Group першым распаўсюдзіў вечарам 16 жніўня партал tut.by са спасылкай на свае крыніцы. Паведамляецца, у прыватнасці, што ў поле зроку сілавікоў трапілі старшыня праўлення IBA Group, гендырэктар кампаніі IBA Minsk Сяргей Ляўцееў і член праўлення, першы намеснік старшыні праўлення IBA Group, дырэктар па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, гендырэктар IBA IT Park Сяргей Акуліч. Апошні нібыта быў затрыманы тыдзень таму. Паводле наяўнай інфармацыі, кіраўнікамі IT-кампаніі праваахоўныя органы зацікавіліся пасля нядаўняга затрымання выканаўчага дырэктара «Беларусбанка» Анатоля Багавіка і гендырэктара Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Генадзя Зубарава з-за «пераводу сродкаў у наяўныя і адкатаў».

***

IBA Group — міжнародны холдынг, адзін з найбуйнейшых сістэмных інтэгратараў, распрацоўшчыкаў, вытворцаў і пастаўшчыкоў інфармацыйных тэхналогій у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак7

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ13

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць