Эканоміка

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з яшчэ чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 18 жніўня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — СТАА «Белсыр», ТАА «Біякам», ГП «Малочны гасцінец» і ААТ «Полацкі малочны камбінат».

Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляда, абмежаванні ўводзяцца «ў сувязі з выяўленымі грубымі парушэннямі пры перамяшчэнні тавараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, а таксама парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

Адзначаецца таксама, што пытанне адмены часовых абмежаванняў будзе разгледжанае Рассельгаснаглядам «пасля правядзення беларускім бокам расследавання па фактах выяўленых парушэнняў, прадастаўлення ў адрас расійскага ведамства яго вынікаў з прыкладаннем адпаведных матэрыялаў, а таксама іх аналізу спецыялістамі Рассельгаснагляда».

У выпадку непрыняцця неадкладных мер, накіраваных на выключэнне падобных выпадкаў, Рассельгаснагляд пакідае за сабой права ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх выяўляюцца сістэматычныя парушэнні пры правядзенні дакументальнага кантролю.

«У выпадку працягу выяўлення прадукцыі, неадпаведнай ветэрынарна-санітарным нормам і патрабаванням Еўразійскага эканамічнага саюза, існуе верагоднасць абмежавання паставак у Расійскую Федэрацыю прадукцыі, якая паступае з шэрагу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.

Падкрэсліваецца таксама, што Рассельгаснаглядам у 2016 годзе ў часовых кантрольных ветэрынарных пунктах пры правядзенні дакументальнага кантролю выяўлена 181 парушэнне, з якіх 124 (68%) гэта парушэнні дапушчаныя супрацоўнікамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь пры сертыфікацыі прадукцыі.

Нагадаем, з 13 жніўня ўжо дзейнічае забарона на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх малочных прадпрыемстваў: ваўкавыскага ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

Каментуючы гэтае рашэнне, прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі адзначала, што прэтэнзіі Рассельгаснагляда датычацца якасці афармлення дэкларацый адпаведнасці на сухое малако.

«Прэтэнзіі, якія ёсць у Рассельгаснагляда, датычацца якасці афармлення дэкларацый адпаведнасці на сухое малако, — растлумачыў намеснік міністра, дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін. — Мы разбіраемся ў сітуацыі. Будзем працаваць над тым, каб зняць усе існуючыя пытанні для аднаўлення паставак нашай прадукцыі на расійскі рынак».

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць