Бразільская паліцыя канфіскавала пашпарты, камп'ютары, мабільныя тэлефоны і квіткі ў трох сяброў алімпійскай рады Ірландыі. Пра гэта піша The Irish Times.

Рэчы спартыўных чыноўнікаў былі канфіскаваныя пасля правядзення ператрусу іх нумароў у гатэлі ў Рыа-дэ-Жанейра.
Іх дапытаюць 23 жніўня ў рамках расследавання справы аб спекуляцыі квіткамі на алімпійскія спаборніцтвы.
17 жніўня ў рамках гэтай жа самай акцыі ў Рыа-дэ-Жанейра быў затрыманы кіраўнік Еўрапейскага алімпійскага камітэта Патрык Хікі, які з'яўляецца членам выканкама МАК. Яго падазраюць у перадачы квіткоў на алімпійскія спаборніцтвы спекулянтам, якія займаліся іх перапродажам па завышаных цэнах.
Па дадзеных бразільскай паліцыі, алімпійскі камітэт Ірландыі наняў для рэалізацыі білетаў на Алімпіяду кампанію Pro 100, якая перадала іх кампаніі THG Sports, дырэктар якой Кевін Джэймс Малан быў таксама затрыманы па падазрэнні ў спекуляцыі квіткамі.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары