Улада

У выбарчай кампаніі працягваюць удзельнічаць 504 кандыдаты

У кампаніі па выбарах у парламент працягваюць удзельнічаць 504 кандыдаты ў дэпутаты, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 23 жніўня ў Мінску пасля пасяджэння ЦВК. «Быў 521 кандыдат, 21 зняўся. Пры гэтым аднаго аднавіла выбарчая камісія, трох — суд», — сказала Ярмошына.

Сёння на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі была заслуханая інфармацыя прадстаўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія паведамілі пра вынікі разгляду скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

У прыватнасці акруговыя камісіі ў Брэсцкай вобласці прынялі рашэнне аб трох адмовах у рэгістрацыі прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Два з іх безвынікова былі абскарджаныя ў абласной камісіі. Яшчэ два кандыдаты зняліся з выбараў. На гэты момант у Брэсцкай вобласці ў выбарах удзельнічаюць 72 кандыдаты ў дэпутаты.

У Віцебскай вобласці — 21 адмова ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Сем прэтэндэнтаў абскардзілі гэтае рашэнне. Пакуль усё абскарджанні былі безвыніковымі, яшчэ адна скарга сёння разглядаецца ў судзе. На гэты момант у рэгіёне 65 кандыдатаў у дэпутаты.

У Гомельскай вобласці — шэсць адмоў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Адзін кандыдат абскардзіў адмову, але безвынікова, яшчэ сем зняліся з выбараў. У выніку на гэты момант у выбарах удзельнічаюць 67 кандыдатаў.

У Гродзенскай вобласці акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі 15 прэтэндэнтам. Дзевяць з іх абскардзілі гэтае рашэнне, тры скаргі разгледжаныя судом станоўча. На сёння ў рэгіёне зарэгістраваныя 57 кандыдатаў.

У Мінскай вобласці 19 прэтэндэнтам адмовілі ў рэгістрацыі, шэсць чалавек абскардзілі гэтае рашэнне, але безвынікова. Яшчэ пяць кандыдатаў зняліся з выбараў. На сённяшні дзень у выбарах працягвае ўдзельнічаць 61 чалавек.

У Магілёўскай вобласці — 15 адмоў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. У пяці выпадках адмовы абскарджваліся, адна скарга задаволеная. Два кандыдаты зняліся з выбараў. Зараз у рэгіёне зарэгістраваныя 68 кандыдатаў у дэпутаты.

У Мінску акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты 13 прэтэндэнтам. Гэтыя рашэнні былі абскарджаныя ў чатырох выпадках, але безвынікова. Тры чалавекі зняліся з выбараў. Працягваюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі 114 кандыдатаў.

Каментары

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць