Улада55

Справаздача: На асобных участках лічба, хто галасаваў па афіцыйных звестках, і паводле назіральнікаў розніцца ў пяць разоў

Назіранне ажыццяўляюць РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, 6 верасня 2016 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

364 кароткатэрміновыя назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання на 182 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,04 % ад 5 971 выбарчага участка) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 182 выбарчых участкаў па стане на 23.00 9 верасня.

Абсалютна рэкордная розніца паміж дадзенымі УВК і назіральнікаў зафіксаваная 9 верасня ва УВК №9 на акруге №32 ў г.Гомелі, дзе па дадзеных УВК датэрмінова прагаласавалі 584 чалавекі, а па дадзеных назіральнікаў — 106. Там жа, ў Гомелі, ва УВК №1 АВК № 35 па дадзеных УВК прагаласавалі 125 чалавек, па дадзеных назіральнікаў — 56.

Высокая розніца паміж дадзенымі аб яўцы зафіксаваная ў Мінску: ва УВК №91 АВК №93 г.Мінска (115 чалавек па дадзеных УВК і 25 - па дадзеных назіральнікаў), ва УВК №420 АВК №103 г.Мінска (128 і 33 адпаведна); ў Маладэчна ва УВК №10 АВК №72 (183 і 114 адпаведна).

Ва УВК №22 АВК №84 г.Магілева зафіксавана яўка — 236 па дадзеных УВК і 77 чалавек па дадзеных назіральнікаў; ва УВК №11 АВК №84 г.Магілева - 174 і 94 адпаведна.

У Брэсцкай вобласці ва УВК №29 АВК №2 г.Брэста па дадзеных УВК яўка на галасаванне - 249 чалавек, а па дадзеных назіральнікаў — 68. Ва УВК №21 АВК № 5 г.Баранавічы таксама зафіксавана вялікая розніца ў дадзеных (224 і 154 адпаведна), ва УВК №10 той жа акругі - 131 і 46 адпаведна. Ва УВК №8 АВК №6 г.Баранавічы розніца паміж дадзенымі - 219 і 72, УВК №28 той жа акругі - 141 і 41 адпаведна.

Ва УВК №17 АВК №42 г.Мазыра таксама ёсць вялікая розніца паміж дадзенымі (255 і 155 чалавек адпаведна).

Розніца паміж дадзенымі УВК і назіральнікаў аб яўцы зафіксавана на 54,8% выбарчых участках, на якіх ажыцяўлялася назіранне.

Назіральнікі працягваюць паведамляць аб масавым прымусе грамадзян да датэрміновага галасавання, як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць