Дактары пацвердзілі, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі лечыцца ад запалення лёгкіх з пятніцы. Яна адмяніла перадвыбарчае турнэ, якое павінна было стартаваць з захаду ЗША.

Асабісты доктар Клінтан Ліса Бардак паведаміла, што адразу пасля пастаноўкі дыягназу ў пятніцу Хілары Клінтан былі выпісаныя антыбіётыкі.
У нядзелю ёй стала кепска на цырымоніі, прысвечанай 15-й гадавіне нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года. Доктар патлумачыла дрэннае самаадчуванне кандыдата ў прэзідэнты абязводжваннем.
На кадрах, апублікаваных у твітары, можна ўбачыць, што Клінтан не можа цвёрда стаяць на нагах і памочнікі літаральна пад рукі заносяць яе ў мікрааўтобус.
У заяве доктара гаворыцца, што прычына недамагання кандыдата ад дэмакратаў высветлена, і палітык ідзе на папраўку.
Раней кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп выказваў сумневы з нагоды стану здароўя свайго апанента на выбарах.
Дактары Хілары Клінтан сцвярджаюць, што яна цалкам аднавілася пасля аперацыі па выдаленні тромба, праведзенай у 2012 годзе.
***
Разам з тым Хілары Клінтан змяніла расклад сваёй перадвыбарнай кампаніі. У панядзелак яна павінна была адправіцца з перадвыбарным турнэ ў Каліфорнію і Неваду, аднак прадстаўнік штаба кандыдата ад Дэмакратычнай партыі паведаміў, што паездка на заходняе ўзбярэжжа ЗША адменена.
Каментары