Грамадства1010

КДБ: Чыж віну прызнаў і кампенсаваў шкоду

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі пацвердзілі інфармацыю аб тым, што бізнэсоўцу Юрыю Чыжу змененая мера стрымання.

Фота Сяргея Гудзіліна

У КДБ адзначылі, што ў дзяржаве існуе адзіны падыход да расследавання фінансавых злачынстваў незалежна ад асобы чалавека. Калі абвінавачаны віну прызнаў і кампенсаваў шкоду, то адпадае неабходнасць яго далейшага ўтрымання пад вартай.

«Усе рашэнні па гэтай крымінальнай справе прыняты ў строгай адпаведнасці з ч.1 арт. 88 (вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем) Крымінальнага кодэкса Беларусі», — паведаміў tut.by кіраўнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што адзін з найбагацейшых людзей у краіне Юрый Чыж выйшаў з СІЗА КДБ і нават ужо паспеў папарыцца ў лазні. Журналісты даведаліся пра гэта на дзень пазней: сам бізнесмен пацвердзіў, што яго выпусцілі 14 верасня пад падпіску аб нявыездзе.

***

11 верасня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «справа Чыжа» знаходзіцца на кантролі ў прэзідэнта. «І не толькі таму, што ён буйны бізнесмен. Ён недалёка часам быў ад прэзідэнта … Многія асацыявалі яго паводзіны з імем прэзідэнта. Мне гэта неабыякава, шчыра кажу», - прызнаўся Лукашэнка. Разам з тым ён паведаміў, што бізнэсоўцу ўжо прад'яўленыя абвінавачванні і Чыж гатовы пакрыць шкоду, якая складае «12 ці 13 мільёнаў».

У СІЗА бізнэсмэн знаходзіўся з сакавіка 2016 года. Разам з ім туды трапілі яшчэ пяць чалавек, якія падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Дарэчы, 23 жніўня на волю выйшаў і шматгадовы партнёр Чыжа па бізнесе Уладзімір Япрынцаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць