Меркаванні88

«Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Мінска — гэта сёння рэальнасць!»

Акцыя 27 ліпеня ў Мінску, фота Ірыны Арахоўскай

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў моладзевы актывіст Павал Юхневіч.

«Сябры, я б хацеў запрасіць вас ўсіх 19 верасня на Кастрычніцкую плошчу а 19:00.

Чаму ў гэты дзень? Усё проста — у 1991 годзе менавіта 19 верасня «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг былі афіцыйна зацверджаны дзяржаўнымі сімваламі краіны. Мне здаецца, добрая нагода.

Кожны дзень у горадзе я бачу Пагоню, бел-чырвона-белы сцяг і арнамент: на аўтамабілях, на вопратцы, на застаўцы экранаў смартфона. Гэта стала модай, трэндам. Усе каго я бачу, прымяраюць на сябе нацыянальную сімволіку з гонарам.

Адна мая знаёмая, сама раней неаднаразова ўдзельнічала ў пратэстных акцыях, сказала, што баіцца зрабіць нават запіс з інфармацыяй пра 19 верасня, бо ў яе «работа ў сур'ёзнай кампаніі, а за такое могуць звольніць». Напэўна, яна проста не заўважыла, як змянілася свядомасць людзей за апошнія гады. Новая рэальнасць зносіць старыя стэрэатыпы як грузавік Брэсцкага мясакамбіната — бюст Суворава. Не пагодзіцеся са мной? Ок, тады давайце ўспомнім мінулае!

1 верасня 2001 мы — некалькі дзясяткаў актывістаў Зубра — прыйшлі на футбольны матч Беларусь — Украіна ў белых і чырвоных майках, каб зрабіць велізарны «жывы» сцяг на стадыёне.

Спецслужбы не ведалі дакладна, у якім сектары мы будзем, таму ўсіх, хто ішоў на футбол у белых і чырвоных майках, прымушалі іх зняць перад уваходам на трыбуны.

Але, амаль усім нашым атрымалася прайсці. Да сярэдзіны першага тайма наш сектар быў акружаны кольцам міліцыі і АМАПа. Мы сядзелі, счапіўшыся пад рукі, каб не даць магчымасці забраць нас з трыбун па адным. Першы тайм пратрымаліся, на пачатку другой паловы гульні АМАП даслоўна вынес нас са стадыёна. Не за сцягі або «Пагоню», а проста за белыя і чырвоныя майкі! Дарэчы, нашы тады саступілі.

30 лістапада 2009 года 20 маладых людзей ва ўмовах строгай канспірацыі, пасля месяца пільнай падрыхтоўкі за паўгадзіны вывесілі на праспекце Незалежнасці больш за 100 бел-чырвона-белых сцягоў. Міліцыя была ў паніцы! Кожны з тых, хто ўдзельнічаў у гэтай бліскучай дыверсіі, разумеў рызыку быць затрыманым, збітым і арыштаваным. Для тых, хто ўсё-такі «трапіўся», абышлося штрафамі.

А цяпер, давайце ўспомнім апошні матч нашай футбольнай каманды. Калі хто забыўся ці не ведаў, нагадаю: 90 хвілін нацыянальна-патрыятычнага хэпенінгу з бел-чырвона-белымі сцягамі і «Пагоняй» на сектары, скандаваннем «Жыве Беларусь!», Спяваннем патрыятычных песень і 13 тысяч маек каманды з вышыванкамі на ўсім стадыёне. Міліцыя не ўмешвалася. І, пра цуд, нашы згулялі ўнічыю з адной з наймацнейшых каманд свету!

Раней, 27 ліпеня, некалькі дзясяткаў раніцай сталі з нацыянальнымі сцягамі на плошчы Незалежнасці. Нікога не пабілі, не арыштавалі і не выгналі з працы. Усё скончылася добра і мірна.

Мы ўжо даўно жывем у іншай краіне, дзе спалучэнне белага і чырвонага колераў не выклікае негатыву ні ў аднаго нармальнага чалавека. Гэта - новая рэальнасць сёння. Учора такое здавалася немагчымым, а што будзе заўтра - залежыць ад нас.

19 верасня, а 19:00 я прыйду на Кастрычніцкую плошчу не пратэставаць або патрабаваць вызвалення каго-небудзь.

Прыйду са сваёй дачкой і сябрамі таму, што «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг - неад'емная частка таго, з чаго складаецца незалежнасць нашай краіны. Так было і так будзе».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма1

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць