Эканоміка66

Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці на 2017 год»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 358 «Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год».

Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе — рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9 працэнтаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.

Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7 працэнта адносна 2016 года.

У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку - тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8 працэнта да 2016 года.

Прадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8 працэнта да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5 працэнта) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3 працэнта).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць