Свет2626

Рэспубліканцы думаюць над заменай кандыдатуры Трампа

Нацыянальны камітэт Рэспубліканскай партыі ЗША пераглядае сваю стратэгію і шукае магчымасці для замены Дональда Трампа іншым кандыдатам на выбарах прэзідэнта ЗША.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Рэспубліканскай партыі піша выданне Politico.

Reuters

Юрысты Нацыянальнага камітэта партыі вывучаюць магчымасць вылучэння іншага кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША за месяц да выбараў, калі бюлетэні ўжо надрукаваныя і ў некаторых штатах ужо адбываецца датэрміновае галасаванне.

«У нацкамітэта ёсць армія юрыстаў, якія цяпер вывучаюць правіла № 9 (тычыцца запаўнення вакантных кандыдатур) і пытанне лёсавання», — сцвярджае суразмоўца агенцтва.

Але юрысты прыйшлі да высновы, што з Трампам прыйдзецца супрацоўнічаць, паколькі, паводле правіла, кандыдат можа быць заменены толькі ў выпадку смерці або добраахвотнай адмовы, а ён заявіў, што не збіраецца здымаць сваю кандыдатуру.

Магчымасць замены Трампа юрысты партыі абмяркоўваюць пасля таго, як газета Washington Post апублікавала відэазапіс 2005 года, на якім кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп распавядаў аб дамаганнях да жанчын.

Пасля гэтых заяў 11 гадовай даўніны каля дзесяці уплывовых членаў Рэспубліканскай партыі заявілі, што не стануць галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах 8 лістапада за Трампа. «Даволі! Дональд Трамп не павінен стаць прэзідэнтам!» — заявіла былая дзяржсакратарка пры Джорджу Бушу-малодшым Кандаліза Райс.

У сваю чаргу, Трамп заявіў, што, нягледзячы на скандал вакол яго, ён ні ў якім разе не здымецца з прэзідэнцкай гонкі. «СМІ і істэблішмэнт шалёна хочуць прыбраць мяне, але я ніколі не выйду з гонкі і не падвяду маіх прыхільнікаў», — напісаў Трамп на сваёй старонцы ў твітары. «Я ніколі не здымаюся з гонкі. Я ніколі ў сваім жыцці не адступаў», — заявіў ён газеце Washington Post.

Разам з тым ён выпусціў відэазварот, у якім папрасіў прабачэння за няўдалыя выказванні. У ім ён падняў тэму сямейных здрад Біла Клінтана, якой раней абяцаў не кранаць у ходзе перадвыбарнай гонкі. «Біл Клінтан фактычна злоўжываў жанчынамі, а Хілары здзекавалася з яго ахвяр і сарамаціла іх», — заявіў Трамп.

Паводле дадзеных апошняга апытання, Клінтан падтрымліваюць 48% выбаршчыкаў, Трампа 44%. У нядзелю, 9 кастрычніка, адбудзецца другі раўнд перадвыбарчых тэледэбатаў паміж Трампам і Клінтан.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць