Навука і тэхналогіі22

Гродзенская кірха пакрые свае патрэбы ў электрычнасці за кошт сонечных батарэй

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, усталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі, перадае hrodna.life.

Устаноўкай сонечных батарэй займалася мінская фірма «Медыум», якая ўсталёўвае падобныя канструкцыі па ўсёй Беларусі. Майстар фірмы Уладзімір кажа, што за такой тэхналогіяй здабычы электраэнергіі будучыня.

«Чатыры панэлі змогуць даваць каля 150 кВт⋅г за месяц. Калі будзе сонца ўвесь час, то будзе адпаведна больш энергіі. Штомесяц кірха з прыбудовай выпрацоўвала каля 260 кВт⋅г. Пасля поўнага запуску сістэмы лютаране змогуць атрымліваць каля 50% энергіі за кошт сонца. Калі ў будучыні ўсталююць яшчэ столькі ж панэляў, то змогуць выходзіць і на поўнае самазабеспячэнне».

Пастар лютаранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў адзначыў, што атрыманне энергіі ад таго, што дае Бог, — гэта той шлях, якога яны і прытрымліваюцца.

«Асноўная частка працы зробленая, сістэма можа функцыянаваць. Цалкам мы яе запусцім пасля рамонту ў памяшканні. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца да Новага года.

Нават у дрэннае надвор’е частка энергіі за кошт ультрафіялету будзе паступаць. Спадзяемся, што сістэма сябе акупіць на працягу 2—3 гадоў. У будучыні, пры добрым раскладзе, пашырым панэлі і выйдзем на самазабеспячэнне электраэнергіяй — для нас гэта важна. Адзін толькi арган паглынае велізарную колькасць энергіі».

Па стане на кастрычнік 2016 года ў Беларусі ўжо больш за 450 аб’ектаў, на якіх ўсталяваны сонечныя батарэі.

Каментары2

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць