Здарэнні22

У Гомельскім раёне знайшлі мёртвым зніклага грыбніка

У Гомельскім раёне 15 кастрычніка непадалёк ад пасёлка Прыбар у лясным масіве знойдзены труп зніклага раней грыбніка.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, труп мужчыны 1959 года нараджэння, жыхара Гомеля, быў знойдзены без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Мужчына пайшоў у грыбы 8 кастрычніка. Калі ён не вярнуўся дадому, жонка не занепакоілася, бо каля лесу ў сям'і ёсць дача, і жонка вырашыла, што гамяльчанін застаўся там. Яна тэлефанавала мужу, але той не здымаў трубку. Толькі 13 кастрычніка жанчына звярнулася ў міліцыю.

Органы ўнутраных спраў нагадваюць грамадзянам, што звяртацца ў міліцыю ў выпадку знікнення сваякоў трэба як мага раней, а не чакаць трох-пяці сутак.

Цяпер у Жыткавіцкім раёне шукаюць мужчыну 1949 года нараджэння, жыхара Мазыра. Ён 10 кастрычніка прыехаў да сваякоў і пайшоў у лес па журавіны, без тэлефона. Жонка звярнулася ў міліцыю 14 кастрычніка. Пошукі мужчыны абцяжараныя тым, што знік ён у балоцістай мясцовасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць25

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць