Здарэнні

Махляры з Гродна інсцэніравалі ДТЗ, каб атрымаць вялізныя страхоўкі

sk.gov.by

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па факце махлярства, здзейсненага ў буйным памеры (ч.3 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамляе прэс-служба СК.

У здзяйсненні злачынства падазраецца 33-гадовы жыхар Гродна, які працуе на адным з гарадскіх прадпрыемстваў, які ўступіў у злачынную змову з некалькімі асобамі 1991—1996 гадоў нараджэння для атрымання страхавых кампенсацый пры дапамозе інсцэніроўкі дарожна-транспартных здарэнняў, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Злачынства выяўлена дзякуючы прафесійным дзеянням супрацоўнікаў батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пры высвятленні 29 верасня абставінаў здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння на аўтадарозе «Бяляны — Гродна» ў Гродзенскім раёне з удзелам аўтамабіляў «Мэрсэдэс-Бенц S600L» і «Аўдзі А4», яны пабачылі неадпаведнасць пашкоджанняў аўтамабіляў абставінам іх атрымання, названых кіроўцамі.

Гэтыя падазрэнні ўзмацніліся пасля агляду месца здарэння, праведзенага следча-аператыўнай групай. Для пацвярджэння факту інсцэніроўкі ДТЗ, супрацоўнікамі міліцыі была распачатая праверка. Падчас яе ўстаноўлена, што адны і тыя ж асобы ў 2016 годзе неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі ДТЗ, якія прывялі да выплату страхавых кампенсацый.

Версію супрацьпраўнага атрымання страховак пацвердзіла заключэнне экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, зробленае па адным з такіх фактаў.

У рамках транспартна-трасалагічнага даследавання яны ўстанавілі, што на момант пашкоджання транспартныя сродкі знаходзіліся ў нерухомым стане, а характар пашкоджанняў не адпавядае акалічнасцям, названым удзельнікамі ДТЗ і следавой абстаноўцы на месцы здарэння.

sk.gov.by

У цяперашні час следчыя задакументавалі факт супрацьпраўнага завалодання ўдзельнікамі злачыннай змовы страхавых кампенсацый у суме звыш 12 тысяч рублёў у выніку праведзенай 3 лютага 2016 года інсцэніроўкі ДТЗ з удзелам аўтамабіляў «Мэрсэдэс-Бенц S420» і «Фольксваген-Джэта».

Мяркуецца, што практычна ўсе неабгрунтавана выплачаныя грашовыя сродкі дасталіся арганізатару злачынства, а саўдзельнікі атрымалі па 50 даляраў ЗША кожны.

У дачыненні да асноўнага фігуранта крымінальнай справы, які мае судзімасць за падробку ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку, ужыта мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Следчыя і супрацоўнікі міліцыі працягваюць разбірацца з абставінамі атрымання саўдзельнікамі іншых страхавых кампенсацый для ўстанаўлення магчымых новых эпізодаў злачыннай дзейнасці.

У гэтых мэтах праводзяцца допыты сведак, вывучаюцца дакументы, якія паслужылі падставай для выплаты страховак. Прызначана правядзенне яшчэ некалькіх транспартна-трасалагічных экспертыз. Прымаюцца неабходныя меры для забеспячэння кампенсацыі нанесенай страхавой кампаніі матэрыяльнага ўрону.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

sk.gov.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць