Грамадства

Мілінкевіч прывітаў прыхільнікаў ля Акрэсьціна

Аляксандар Мілінкевіч, адпушчаны з Акрэсьціна ўранку, а 12-й прыехаў да спэцпрыёмніка, каб падзякаваць тым, хто прыйшоў яго сустракаць. Каля сотні чалавек віталі яго воплескамі. Мілінкевічу падаравалі кветкі і сьвежую «Нашу Ніву».

Аляксандар Мілінкевіч, адпушчаны з Акрэсьціна ўранку, а 12-й прыехаў да спэцпрыёмніка, каб падзякаваць тым, хто прыйшоў яго сустракаць. Каля сотні чалавек віталі яго воплескамі. Мілінкевічу падаравалі кветкі і сьвежую «Нашу Ніву». Міліцыя ўвесь час папярэджвала людзей аб тым, што «сход несанкцыянаваны». У натоўпе было шмат спэцслужбістаў у аднолькавых чорных строях. Непадалёк былі заўважаныя пустыя аўтобусы. Міліцыянты схапілі пяць чалавек проста на тралейбусным прыпынку па прасп.Дзяржынскага. Усяго было затрымана каля 15 чалавек.

Таму сустрэча з лідэрам апазыцыі доўжылася ўсяго дзесяць хвілінаў. Аляксандар Мілінкевіч папярэдзіў сваіх прыхільнікаў пра магчымасьць масавага «хапуна» і запрасіў усіх ахвотных на прэс-канфэрэнцыю, якая адбудзецца ў 13.00 на Ўправе БНФ (вул.Варвашэні, 8).

Тым часам з Акрэсьціна выпусьцілі лідэра незарэгістраванага «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча, таксама адседжваў суткі за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху».

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць