Грамадства1010

Прэм'ер Кабякоў распавёў, як харчуецца яго сям'я: На ежы не эканомім, але і не раскашуем

Кабякоў пра сваю сям'ю: на ежы мы не эканомім, але і не излишествуем

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Свет 24» распавёў, што на ежы яго сям'я ў крызіс не эканоміць. Зрэшты, да празмернасцяў яны і не прывыклі.

«У нас у сям'і мы заўсёды былі вельмі сціплыя з пункту гледжання спажывання - і ў гады, калі так можна выказацца, багацця, і ў гады адсутнасці гэтага. Таму ў нас няма нейкіх вынаходстваў ні ў прадуктах харчавання, ні ў адзенні, ні тым больш у прадметах раскошы, - сказаў ён. - Гэта ў нас не прынята, не культывуецца і не ўспрымаецца».

Паводле слоў Кабякова, вядома адчуваецца, што не проста ў краіне і грамадзянам не проста. Але яго сям'я асабліва нічым не адрозніваецца ад іншых. «На ежы мы, натуральна, не эканомім, але і не празмернічаем», - падсумаваў ён.

У інтэрв'ю Андрэй Кабякоў таксама заявіў, што ў Беларусі не праблема знайсці працу, якая дасць нармальныя сродкі да існавання.

«Чалавек, калі хоча працаваць, ён такую працу знойдзе. І гэтая праца дасць даход, які дазволіць яму, ва ўсякім разе, мець нармальныя сродкі да існавання. Калі хочаш больш, значыць, трэба працаваць больш», - сказаў прэм'ер-міністр.

Нагадаем, Андрэй Кабякоў ўзначальвае ўрад Беларусі з 2014 года. Жанаты. Мае дачку 1985 года нараджэння і сына 1998 года нараджэння.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць