Улада1313

Лукашэнка: Для Расіі Трамп таксама не падарунак

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што на пасадзе прэзідэнта ЗША выбраны Дональд Трамп будзе ў першую чаргу адстойваць амерыканскія інтарэсы. І таму пакуль рана рабіць высновы аб тым, як яго выбранне паўплывае, напрыклад, на адносіны з Расіяй.

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўхімвалакно», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Калі хтосьці радуецца? Я чуў у Расіі: Трампа выбралі — гэта добра, Хілары — дрэнна. Ужо магу сказаць, што гэта (выбранне Трампа — рэд.) — не падарунак», — заявіў кіраўнік краіны.

Лукашэнка растлумачыў сваю пазіцыю тым, што агульны напрамак палітыкі ЗША адносна Расіі, калі б перамагла Хілары Клінтан, быў бы зразумелым. Але да ўлады прыйшоў Дональд Трамп, а галоўны яго лозунг і ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць Амерыку вялікай.

«А дзе месца Расіі?» — задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

«Таму не трэба спяшацца і заяўляць, што гэта падарунак. Прыйшоў да ўлады амерыканскі грамадзянін, які любіць Амерыку і які хоча, каб гэта краіна была яшчэ мацнейшай, чым цяпер», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«А вось дзе будзе месца глабальных дзяржаў і наша — пытанне. Нам не згубіцца б у гэтым віры. І вы не хвалюйцеся, мы не згубімся», — запэўніў кіраўнік краіны.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць