Міністр аховы здароўя Бельгіі Магі Дэ Блок заявіла, што ўлады каралеўства афіцыйна прызнаюць «прафесійнае выгаранне» захворваннем, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на тэлеканал VRT.

«Мы прызнаем яго захворваннем, звязаным з працай, што дазволіць нам прыняць меры па яго прафілактыцы на працоўным месцы», — сказала яна.
Удакладняецца, што, калі «выгаранне» будзе прызнанае захворваннем, звязаным з працоўнай дзейнасцю, гэта дазволіць да 70% павысіць суму кампенсацыі на медыцынскія выдаткі ад страхавой кампаніі.
Акрамя таго, адзначаецца, што ў Бельгіі «прафесійнае выгаранне» прымушае звяртацца па медыцынскую дапамогу да 10 тысяч чалавек штогод.
Прафесійнае выгаранне — гэта сіндром, які развіваецца на фоне хранічнага стрэсу і вядзе да вычарпаня эмацыйна-энергетычных і асобасных рэсурсаў працуючага чалавека.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары