Свет88

Парашэнка і Дуда абураныя рашэннем ЕК аб доступе «Газпрома» да OPAL

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказалі абурэнне рашэннем Еўракамісіі, якое адкрывае магчымасці для «Газпрома» павялічыць аб'ёмы паставак газу ў Еўропу ў абыход Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў, прынятай па выніках перамоваў 2 снежня ў Варшаве, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Украіна і Польшча былі шакаваныя рашэннем Еўракамісіі ад 28 кастрычніка 2016 года, якое адкрывае магчымасці для «Газпрома» павялічыць аб'ёмы паставак газу ў Еўропу ў абыход Украіны», — гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў.

У заяве гаворыцца, што «рашэнне ЕК па газаправодзе OPAL падрывае стратэгію энергетычнай бяспекі ЕС, стварае пагрозу для энергетычнай бяспекі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

Акрамя таго, у заяве кіраўнікі дзяржаў адзначаюць, што гэта рашэнне падрывае прынцып, які ўтрымліваецца ў Дагаворы аб стварэнні Энергетычнай садружнасці і правілах канкурэнцыі.

«Яно стварае рэальныя рызыкі для бесперапынных паставак газу паміж Польшчай і Украінай і істотнага перанакіравання наяўных газавых патокаў паміж іншымі краінамі», — гаворыцца ў заяве.

Парашэнка і Дуда адзначаюць, што гэта рашэнне ўмацуе перавагу РФ і тым самым парушыць канкурэнцыю.

«Гэтае рашэнне таксама закладвае асновы для будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2», вынікам чаго можа стаць разбурэнне ГТС Украіны, далейшае парушэнне правілаў канкурэнцыі і значнае павелічэнне цэны на газ для спажыўцоў», — гаворыцца ў дакуменце.

Прэзідэнты адзначаюць, што гэтае рашэнне таксама супярэчыць санкцыйнай палітыцы Еўрасаюза, бо стымулюе дадатковыя грашовыя паступленні ў РФ, адначасова абмяжоўваючы прыбытак Украіны ад транзіту газу.

«Мы лічым, што гэтае рашэнне павінна быць перагледжанае, хоць і разумеем, якім складаным і балючым крокам гэта можа быць», — адзначылі Парашэнка і Дуда.

У канцы кастрычніка Еўракамісія дазволіла «Газпрому» павелічэнне даступнай яму магутнасці на прапампоўку газу па газаправодзе OPAL, які аб'ядноўвае Паўночны паток з газатранспартнай сістэмай Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Расійскаму манапалісту раней былі даступныя толькі 50% магутнасці газаправода.

Рашэнне ЕС дазволіла расійскай кампаніі атрымаць доступ яшчэ да 32% магутнасці трубы і тым самым нарасціць экспарт па гэтаму каналу ў абыход Украіны больш чым на 9 млрд кубаметраў газу.

Андрэй Кобалеў, старшыня праўлення НАК Нафтагаз Украіны, заявіў, што доступ «Газпрома» да OPAL можа паменшыць транзітную выручку Украіны ад прапампоўкі газу на суму ад 290 млн даляраў да 425 млн даляраў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць