Улада66

У студзені Лукашэнка адправіцца ў Егіпет і Судан

У сярэдзіне студзеня 2017 года плануюцца афіцыйныя візіты кіраўніка Беларусі ў Егіпет і Судан. Гэта вынікае з ліста Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) на імя кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, якое распаўсюджвалася 15 снежня на пасяджэнні беларуска-эмірацкага дзелавога савета.

У ім, у прыватнасці, паведамляецца, што афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет плануецца з 15 па 17 студзеня, у Судан — з 17 па 19 студзеня. У склад беларускай дэлегацыі таксама будуць уключаныя прадстаўнікі дзелавых колаў. Мэта візітаў — удзел у егіпецка-беларускім (у Каіры) і суданска-беларускім (у Хартуме) бізнэс-форумах і дзелавых перамовах з егіпецкімі і суданскімі бізнэсменамі на прадмет супрацоўніцтва.

Паводле інфармацыі БелГПП, перспектыўнымі сферамі дзейнасці для развіцця супрацоўніцтва і экспарту беларускай прадукцыі і паслуг у Егіпет і Судан з'яўляюцца машынабудаванне, станкабудаванне, нафтахімія, металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць, фармацэўтыка, медыцына, геолагаразведка і іншыя напрамкі.

Паводле інфармацыі БелГПП, з 16 па 18 студзеня таксама адбудзецца афіцыйны візіт першага віцэ-прэм'ера Беларусі Васіля Мацюшэўскага ў Ганконг (Кітай). У рамках візіту плануюцца сустрэчы з кіраўніцтвам Кітайскага камітэта садзейнічання міжнародным гандлі, канфедэрацыі гандлёва-прамысловых палат краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, перамовы з дзелавымі коламі Ганконга, наведванне вядучых прадпрыемстваў спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць