Грамадства11

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць

Велізарныя насыпы прапануюць выкарыстоўваць для павышэння ўрадлівасці глебы.

Прычым першыя выпрабаванні незвычайнай тэхналогіі ўжо далі добрыя вынікі, піша Domovita.

Тэрыконы пачалі расці пад Салігорскам яшчэ ў 1960‑х гадах, калі тут запрацавала першае рудаўпраўленне.

З таго часу пры здабычы калійнай руды карысныя кампаненты накіроўваюць на вытворчасць угнаенняў, а астатнюю пароду, у тым ліку гліну і тэхнічную соль, звозяць у велізарныя адкіды.

За больш чым шэсць дзесяцігоддзяў на месцы раўніннага краявіду выраслі сапраўдныя горы. Некаторыя з іх дасягаюць 160 метраў у вышыню — прыкладна як 40‑павярховы дом.

Навукоўцы прапануюць выкарыстоўваць адходы калійнай вытворчасці для павышэння ўрадлівасці бедных пясчаных глеб, якіх асабліва шмат на поўдні Беларусі.

Ідэя заключаецца ў тым, каб змешваць глініста-салявы шлам з торфам і арганічнымі ўгнаеннямі.

Атрыманы склад ужо выпрабавалі на практыцы. Для эксперыменту выбралі поле плошчай 20 гектараў у Мінскім раёне.

Яго падзялілі на шэсць участкаў, на кожным з якіх выкарыстоўвалі розныя варыянты падкормкі. Частку зямлі пакінулі без угнаенняў, каб было з чым параўноўваць вынікі.

Затым пасеялі кукурузу гатунку «Рыкардына». Першыя вынікі абнадзеілі: на ўчастках з эксперыментальнымі сумесямі расліны прыкметна падраслі і добра сфарміравалі катахі.

Развітвацца з «касмічным» краявідам пад Салігорскам пакуль рана. Навукоўцам трэба пераканацца, што новая тэхналогія сапраўды эфектыўная.

Наперадзе яшчэ як мінімум тры гады выпрабаванняў.

Калі тэхналогія апраўдае чаканні, адходы калійнай вытворчасці змогуць паступова вывозіць для паляпшэння глеб у іншых рэгіёнах Беларусі.

Але нават пры паспяховым выніку знакамітыя горы не знікнуць за пару месяцаў. За дзесяцігоддзі тут назапасіліся сотні мільёнаў тон пароды, таму на яе вываз спатрэбіцца нямала часу.

Каментары1

  • віктась
    14.10.2026
    гэта добрая ідэя. бо зараз глеба ужо бедная на мікраэлементы. за годы інтэнсіўнага земляробства расліны выцягнулі усё што было. а падкормка толькі салітра і калійная соль. А раслінам трэба дзесяткі мікраэлементаў, нават срэбра і золата. Таму напрыклад добра расце там дзе глеба сфарміравалася з вулканічнай лавы. дачнікі змагаюцца з адуванчыкам, а той цягне мікраэлементы з глыбіні некалькіх мэтраў, каб потым згніць у кампосце і падкарміць ваш салацік з карэнчыкам 3 см

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць