Свет44

Урад Украіны нацыяналізуе «Прыватбанк» Каламойскага

Кабінет міністраў Украіны вырашыў перавесці ПАТ «Прыватбанк» у стоадсоткавую ўласнасць дзяржавы.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Кабмін на пасяджэнні ў нядзелю разгледзеў пытанні забеспячэння стабільнасці ў фінансавай сістэме краіны.

«Прымаючы пад увагу вынікі пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, урад падтрымаў прапанову Нацыянальнага банка і Рады фінансавай стабільнасці аб пераходзе ПАТ «Прыватбанк» у стоадсоткавую дзяржаўную ўласнасць», - гаворыцца ў заяве.

Прадугледжана, што дзяржава ў асобе Міністэрства фінансаў стане ўладальнікам 100% акцый ПАТ «Прыватбанк» і гарантуе бесперабойнае функцыянаванне гэтай установы і захавання сродкаў яго кліентаў.

Ва ўрадзе падкрэслілі, што гэтыя дзеянні адбываюцца ў дакладнай каардынацыі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і пры іх падтрымцы.

«Пераходны перыяд пачынаецца з 19 снежня. Дзяржава забяспечыць паступовы пераход, стабільную працу гэтай установы ў звычайным для яе кліентаў рэжыме», - адзначаюць у Кабінеце міністраў.

Ва ўрадзе зыходзяць з таго, што прынятае ім адказнае рашэнне выратавала як Прыватбанк, так і ўсю банкаўскую сістэму, гаворыцца ў заяве.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў2

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА8

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту15

У Пецярбургу дроны атакавалі адзін з самых загружаных складоў Ozon5

Цела забітай у Ізраілі 31‑гадовай Яніны пахавалі ў Беларусі. Яе маці спрабуе забраць маленькага ўнука5

«Гэта не глупства, гэта нянавісць». У Францыі пратэстоўцы падпалілі ратушу XIX стагоддзя ВІДЭА56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў2

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць