Свет3333

Амерыканская выведка афіцыйна назвала Пуціна ініцыятарам хакерскіх атак

Кампанію з мэтай дапамагчы рэспубліканцу Дональду Трампу атрымаць перамогу на выбарах прэзідэнта ЗША «загадаў» пачаць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, гаворыцца ў рассакрэчанай версіі дакладу амерыканскіх спецслужбаў аб расійскіх кібератаках у ходзе выбараў амерыканскага прэзідэнта. Пра гэта піша «Дождь».

AP

Згодна з дакладам, выведка ЗША лічыць, што «з высокай доляй імавернасці» Пуцін «загадаў правесці хакерскія атакі з мэтай паўплываць на выбары».

На думку аўтараў даклада, Пуцін, «хутчэй за ўсё», хацеў дыскрэдытаваць суперніцу Трамп дэмакрата Хілары Клінтан, бо «публічна абвінаваціў яе <…> у падбухторванні да масавых пратэстаў супраць яго рэжыму ў канцы 2011 і пачатку 2012 года» і «трымае зуб» на яе за каментары, у якіх яна «грэбліва» адклікалася пра яго і якія ён «амаль напэўна бачыў».

У дакуменце таксама сказана, што, расійскі лідар збіраўся «падарваць веру народа ў амерыканскую дэмакратыю», а калі Маскве стала ясна, што Клінтан, хутчэй за ўсё, пераможа, Расія «засяродзілася на падрыве яе чаканага прэзідэнцтва».

Выведка таксама паведамляе, што «з высокай доляй імавернасці» Галоўнае выведвальнае ўпраўленне Генштаба РФ выкарыстала хакера Guccifer 2.0, сайты DCLeaks.com і WikiLeaks, каб зрабіць скрадзеныя дадзеныя публічнымі і распаўсюдзіць іх у СМІ.

Сакрэтную версію дакумента напярэдадні прэзентавалі дзейнаму прэзідэнту ЗША Бараку Абаме, а ў пятніцу — Трампу. Апошні па выніках азнаямлення з дакладам заявіў, што хакерскія атакі не мелі «абсалютна ніякага ўплыву» на вынікі выбараў у ЗША.

На вялікай прэс-канферэнцыі ў канцы снежня 2016 года Уладзімір Пуцін, адказваючы на абвінавачванні ў адрас Расіі ў арганізацыі кібератакі ў ходзе прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, заявіў, што «бок, які прайграў, заўсёды шукае вінаватых на баку». Пры гэтым галоўнае, на яго думку, гэта не тое, адкуль хакеры, а «сутнасць інфармацыі, якую яны далі грамадскай думцы». Па словах Пуціна, «найлепшым доказам таго, што хакеры ўзламалі праўдзівую інфармацыю, з'яўляецца тое, што пасля таго, як хакеры паказалі маніпуляцыю грамадскім меркаваннем унутры Дэмпартыі аднаго кандыдата супраць іншага, спадара Сандэрса, кіраўнік Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі падала ў адстаўку. Гэта значыць, што яна прызнала, што хакеры паказалі праўду».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»14

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны22

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам24

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»14

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць