Свет4040

Саўчанка прапанавала «здаць» Крым дзеля вяртання Данбаса

Дэпутат Вярхоўнай рады Надзея Саўчанка заявіла, што вяртанне Данбаса мірным шляхам магчымы толькі, калі «здаць» Крым Расіі. Такую заяву яна зрабіла ў эфіры тэлеканала «112 Украіна», піша rbc.ru.

Reuters.com

«Як бы ні крычалі і ні рвалі на сабе вышыванкі некаторыя народныя дэпутаты, колькі б яны ні крычалі, што мы не здадзім… Яны павінны адмовіцца ад Крыма», — заявіла Саўчанка.

«Ён [Крым] цяпер застаецца непрызнанай акупаванай тэрыторыяй. Крым — гэта чарговае Прыднястроўе», — сказала яна. Адмовіцца ад Крыма дзеля Данбаса, па яе словах, трэба, каб «не зрабіць Прыднястроўем яшчэ і Данбас».

«Іншага мірнага шляху я пакуль не бачу», — дадала дэпутат, адзначыўшы, што вызваліць Данбас неваенным шляхам можна за сталом перамоваў.

У лістападзе намеснік украінскага міністра па справах акупаваных тэрыторый Георгій Тука заяўляў, што вяртанне Крыма ў склад Украіны ў найбліжэйшыя тры-пяць гадоў немагчыма. «Як бы балюча ні было, але я заўсёды быў прыхільнікам таго, каб казаць людзям праўду. Я лічу немагчымым вяртанне Крыма ў найбліжэйшыя тры-пяць гадоў», — сказаў тады ён.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць