Каханне і сэкс11

Pornhub апублікаваў статыстыку за 2016 год: якое порна глядзелі беларусы?

Адзін з самых папулярных у свеце порнасайтаў Pornhub зрабіў вялікі агляд і апублікаваў статыстыку наведванняў за 2016 год, у якой можна знайсці інфармацыю па колькасці праглядаў порна, а таксама катэгорыі, якім карыстальнікі з той ці іншай краіны аддавалі перавагу.

Самую падрабязную статыстыку можна знайсці толькі па вялікіх краінах, а па сярэдніх краінах (як Беларусь) лічбаў не так шмат, хаця некаторыя цікавыя факты пра гледачоў порна ў Беларусі ўсё ж можна знайсці.

Беларусы робяць гэта хутка

Беларусь традыцыйна трапіла ў спіс краін з самым кароткім часам прагляду порна-відэа. Сярэдняя працягласць візіту беларуса на сайце — 7 хвілін 13 секунд. Цікава, што гэта з розніцай дзве секунды супадае з карыстаннем украінцаў. Для параўнання, француз праводзіў на сайце 9 хвілін 17 секунд, а філіпінец — 12 хвілін 45 секунд. Ну а самымі хуткімі карыстальнікамі былі кубінцы — ім было дастаткова ўсяго 4 хвілін 57 секунд.

Што беларусам падабаецца

Anal — самая папулярная катэгорыя ў запытах беларусаў, і тут мы не адзіныя. Відэа гэтай катэгорыі таксама даспадобы карыстальнікам Pornhub з Расіі, Украіны, Францыі, Германіі, Іспаніі. Палякам падабаецца глядзець на дзяўчат, старэйшых за 18 гадоў (катэгорыя Teen +18), а вось жыхары краін Балтыі аддаюць перавагу відэа з лесбіянкамі.

Не толькі беларусы, але і беларускі!

Хто сказаў, што порна глядзяць толькі мужчыны? Згодна з дадзенымі Pornhub, каля траціны беларускіх наведвальнікаў гэтага сайта — жанчыны. І гэта даволі высокі паказчык, вышэйшы за сярэдні ў свеце (26%) і адзін з самых высокіх у Еўропе. З усіх суседзяў Беларусі большая доля жанчын сярод наведвальнікаў толькі ў Латвіі.

Замест камп’ютараў — смартфоны

Згодна з дадзенымі Pornhub, беларусы сталі больш пераходзіць на сайт са смартфонаў і менш з камп’ютараў. Доля мабільнага трафіка за 2016 год павялічылася ажно на 75%. А безумоўным лідарам у росце долі мабільнага трафіка з’яўляецца Куба: рост на 310%. Пасля лібералізацыі рынку тэлекамунікацый і з’яўлення вольнага доступу да інтэрнэту, жыхары Вострава Свабоды сталі актыўнымі карыстальнікамі мабільнага інтэрнэту.

Каментары1

  • Мария
    21.05.2025
    Секс

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць