Грамадства1414

Сям'я школьніцы, якая загінула пад Маладзечнам на бульбе, і ў абласным судзе не даказала, што дзяўчынка працавала на полі

Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі на рашэнне Маладзечанскага суда аб адсутнасці працоўных адносін паміж загінулай падчас уборкі бульбы школьніцай і СВК «Усход Агра». І пакінуў рашэнне без зменаў.

«Калегія суда згаджаецца з высновамі суда (першай інстанцыі) у тым, што ў дадзенай сітуацыі 25 артыкул Працоўнага кодэкса непрымяняльны, бо дзяўчынка не дасягнула 14-гадовага ўзросту. І прызнаць такія адносіны працоўнымі не мае падстаў. «Рашэнне суда пакінуць без зменаў», — зачытаў суддзя.

Перад гэтым у студзені пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі вынес касацыйны пратэст на рашэнне мясцовага суда аб адсутнасці працоўных адносін паміж загінулай школьніцай Вікторыяй Папчэняй і СВК «Усход-Агра». Само СВК тады настойвала, што не ведала, што на полі працуюць дзеці, не дапускала іх да працы. А прадстаўнікі сферы адукацыі тлумачылі, што вучні на полі не працавалі, а «выхоўваліся», згодна з зацверджаным у школе планам. І суд першай інстанцыі прыняў гэтыя аргументы.

Але з гэтым не пагадзіліся пракуратура і родныя дзяўчынкі. Пракуратура палічыла, што суд не ўлічыў усе факты, пацверджаныя «дакладнымі і дастатковымі доказамі». А інспектары прафсаюза РЭП дапамаглі бацьку школьніцы Алегу Папчэні скласці сваю касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд на папярэдняе рашэнне.

Па словах прадстаўніка істца, прававога інспектара Леаніда Судаленкі, хоць суд раней даручыў правесці спецрасследаванне інцыдэнту аддзелу адукацыі Маладзечанскага райвыканкама (на дзеянні якога, уласна, і былі нараканні), аб выніках нічога не чуваць да гэтага часу.

Пасля пасяджэння Судаленка таксама дадаў, што сённяшняе рашэнне суда «стварае небяспечны прэцэдэнт» у выкарыстанні дзіцячай працы. Хоць, па словах прававога інспектара РЭП Андрэя Стрыжака, Міністэрства адукацыі «ўсведамляе небяспеку і недапушчальнасць падобнай практыкі», — бо яшчэ за некалькі месяцаў да трагедыі яно рассылала ліст па рэспубліцы аб забароне прыцягнення вучняў да сельгасработ.

Нагадаем, у канцы снежня суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд кіроўцу грузавіка: 22-гадоваму Паўлу Цыбіну. Яму далі 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На думку боку абвінавачвання, ён мог убачыць дзяўчынку ў люстэрка задняга віду, але пачаў рухацца заднім ходам і быў няўважлівы. Бацькі школьніцы не патрабавалі ў кіроўцы кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага ўрону.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек22

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»37

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць