Грамадства44

Дашкевіча апыталі ў ДАІ па факце наезду на нагу судовай выканаўцы

Змітра Дашкевіча ўвечары 30 студзеня апыталі ў АДАІ Першамайскага раёна Мінска па факце наезду на нагу судовага выканаўцы Людмілы Клыгі.

Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня, калі судовыя выканаўцы афармлялі працэдуру канфіскацыі аўтамабіля «Хонда-Джаз», які канфіскоўваўся ў кошт пагашэння не аплачаных апазіцыйным палітыкам штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту.

Паводле слоў Дашкевіча, спрабуючы выехаць з двара, ён выпадкова наехаў на нагу судовага выканаўцы. У АДАІ з яго ўзялі тлумачэнні, а факт учынення або адсутнасці ДТЗ будзе ўстаноўлены пасля экспертызы. «Яна вызначыць, ці было сапраўды пашкоджанне ў Клыгі», — сказаў актывіст, адзначыўшы, што судовы выканаўца працягвала хадзіць на працу.

«Калі пашкоджанняў няма, то няма і ДТЗ. Калі экспертыза ўстановіць пашкоджанне, тады да мяне могуць прыняць пэўныя спагнанні», — сказаў Дашкевіч.

Згодна з пратаколам канфіскацыі аўтамабіль Дашкевіча быў ацэнены ў 12 тыс. рублёў. На момант канфіскацыі неаплачаных штрафаў было на суму 9.240 рублёў. Затым яшчэ прыйшло некалькі пратаколаў, і сума перавысіла 11 тыс. рублёў. 27 студзеня актывіст змог вярнуць аўтамабіль, аплаціўшы штрафы. Грошы былі сабраны дзякуючы дапамозе партнёрскіх арганізацый і ахвяраванням. Напрыклад, паводле слоў Дашкевіча, невядомы прынёс у офіс Партыі БНФ дзве тысячы даляраў ЗША.

Актывіст таксама паведаміў, што ён, імаверна, аплаціў яшчэ не ўсе штрафы. Нядаўна ён даведаўся пра штраф на 1.150 рублёў за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, рашэнне аб якім было вынесена судом Першамайскага раёна Мінска.

Каментары4

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў31

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА15

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць