Эканоміка1212

«Стаўкі — уніз, станок — не чапаць». Да чаго дамовіліся на нарадзе-дыскусіі ў Лукашэнкі

Ключавыя рашэнні па далейшым развіцці эканомікі могуць быць прынятыя падчас справаздачы ўрада ў Аляксандра Лукашэнкі, у трэцяй дэкадзе лютага. Пра гэта TUT.BY распавялі крыніцы, знаёмыя з ходам нашумелай пятнічнай нарады.

У ліку запрошаных на нараду была група экспертаў: былыя старшыні праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч і Надзея Ермакова, іх намеснікі, а цяпер кіраўнікі камерцыйных банкаў Юрый Алымаў і Мікалай Лузгін, кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас і рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі

Нагадаем, што ключавым каменем спатыкнення стала «маштабная грашовая эмісія». «У матэрыялах на TUT.BY, якія сталі анонсам нарады, ўсё звялося да ўключэння друкарскага станка. Аднак Пятро Пятровіч Пракаповіч не прапаноўваў запусціць друкарскі станок. У яго лісце прыводзіцца аналіз двух гадоў дзейнасці ўрада — падзенне ВУП, інвестыцый, зніжэнне даходаў, але нічога не прапануецца. Стабілізацыя зацягнулася — гэта факт, і ўрад гэта разумее. Рэформы зашытыя ў праграму з МВФ, але па ёй яснасці да гэтага часу няма», — распавядае крыніца.

«Сярод яго прапаноў — павышэнне даступнасці крэдытаў, збліжэнне іх ўзроўню з інфляцый; стымуляванне будаўніцтва і індывідуальнага жыллёвага у прыватнасці; актывізацыя ўнутраных інвестыцый; меры па дасягненні дадатнага сальда па бягучым рахунку», — кажа знаёмы Пракаповіча. Пры выкананні гэтых умоў экс-кіраўнік Нацбанка лічыць, што «няма неабходнасці ў праграме з МВФ».

«Не ўсё бясспрэчна, але і нічога «друкарскага» ў прапановах Пракаповіча сапраўды няма. Тым больш, што цяпер такая залішняя ліквіднасць, навошта друкаваць», — пацвярджае суразмоўца, знаёмы з ходам нарады. Паводле яе слоў, адбылася добрая дыскусія. «Прэзідэнт уважліва ўсіх выслухаў, але ніякіх рашэнняў на нарадзе не прымалася, ды і не планавалася. Асноўная размова будзе на справаздачы ўрада ў трэцяй дэкадзе лютага. Але [Аляксандр Лукашэнка] папярэдзіў, што ўсе павінны з гэтай дыскусіі зрабіць высновы», — сказаў суразмоўца.

Пётр Пракаповіч пісаў на імя прэзідэнта як старшыня Рады па развіцці прадпрымальніцтва, адзначаюць суразмоўцы. Пытанне даступных крэдытаў — «адна з асноўных праблем беларускага бізнэсу, не толькі прамысловых гігантаў, але і прыватнага сектара». Крыніца нагадала, што ў лютым 2015 года Пракаповіч неўзабаве пасля сыходу з пасады віцэ-прэм'ера замест сябе прапанаваў на пасаду кіраўніка Рады Васіля Мацюшэўскага як чалавека, які здольны «адразу прымаць рашэнні». Аднак першы віцэ-прэм'ер не выявіў асаблівага жадання стаць пасярэднікам паміж бізнэсам і ўладай, кажуць крыніцы. «Пракаповічу не трэба пасад. Чалавек ужо на пенсіі. Але яму неабыякавы лёс краіны і эканомікі», — кажа суразмоўца.

Яшчэ адзін суразмоўца, каментуючы нараду, сказаў, што «сёння шмат невядомых параметраў, каб распрацоўваць дакладныя планы на будучыню, — колькі нафты і па якой цане мы будзем перапрацоўваць, ці пойдзем мы на праграму з МВФ і ці атрымаем крэдыт і гэтак далей». «Карэктаваць свой эканамічны светапогляд павінны не толькі ўрад і Нацбанк, але і прэзідэнт. Не трэба зараз вынаходзіць ровар і вышукваць нестандартныя рашэнні. Для пачатку варта не пярэчыць простым эканамічным законам: не даваць грошай на праяданне і пустыя праекты, адмовіцца ад перакрыжаванага субсідзіравання, не затаварваць склады і іншае. Калі ёсць магчымасць заняць у МВФ пад добры працэнт, дык чаму б ёй не скарыстацца. Рэформы ж разумныя прапануюцца. Пры гэтым варта вырашыць нафтагазавыя пытанні з Расіяй, якая ўсё яшчэ застаецца нашым ключавым гандлёвым партнёрам», — сказаў эксперт.

Ён прагназуе, зыходзячы з дыскусіі на нарадзе, што «ніхто не зацікаўлены абвастраць сітуацыю». «Калі не будзе форс-мажору, то стаўкі па крэдытах пойдуць уніз хутчэй. Нацбанк наўрад ці выстаіць перад гэтым. Урад будзе вымушаны забяспечыць рост [ВУП]. Хоць бы мінімальны. Год, можа быць, і працягнем. Але гэта зноў жа, калі не будзе ніякага форс-мажору. З крэдытам МВФ будзе прасцей. Канфлікт з Расіяй ці прасяданне сыравінных і экспартных рынкаў, наадварот, дадасць цяжкасці», — рэзюмаваў суразмоўца.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?9

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?9

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць