Здарэнні99

Зніклага жыхара Мазыра знайшлі ў Амурскай вобласці: ён едзе ў Магадан

Зніклага ў снежні мінулага года 35-гадовага жыхара Мазыра знайшлі жывым і здаровым у Амурскай вобласці Расіі.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў (АІГС) УУС Гомельскага аблвыканкама, жыхар райцэнтра знік з дому 18 снежня 2016 года, узяўшы цёплыя рэчы і 150 рублёў. Бацька зніклага звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Мужчыну аб'явілі ў вышук. Ён і раней сыходзіў з дому. Праз некаторы час зніклага мазыраніна абвясцілі ў міждзяржаўны вышук.

8 лютага супрацоўнікам крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама патэлефанавалі калегі з паліцыі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі і паведамілі, што зніклы мазыранін знайшоўся. Беларуса затрымалі інспектары ДПС, калі ён ішоў па аўтадарозе Чыта — Хабараўск, за 8.520 кіламетраў ад дому. Ён расказаў супрацоўнікам паліцыі, што ідзе ў Магадан.

Велізарны шлях мазыранін прарабіў пешшу і на спадарожных машынах.

Паводле яго слоў, асаблівых праблем не адчуваў, людзі дапамагалі яму — хто грашыма, хто ежай. Канцавы маршрут абраў невыпадкова. Каля васьмі гадоў таму ён працаваў у Магадане. Мужчына паведаміў, што яшчэ тады, уражаны прыгажосцю прыроды і кліматам гэтага рэгіёну, вырашыў калі-небудзь туды вярнуцца. Гадамі выношваў гэтую ідэю і нарэшце адважыўся ажыццявіць задуманае.

Расійскія паліцэйскія, пераканаўшыся, што ў мужчыны ўсё ў парадку, адпусцілі яго. «Наперадзе яго чакае доўгая дарога даўжынёй амаль у 4.000 кіламетраў. Магчыма, дасягнуўшы далёкага расійскага горада, ён паведаміць сваякам, што жывы, здаровы і якая вакол прыгажосць», — адзначыў начальнік АІГС Віталь Прыстромаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць