Інцыдэнт адбыўся раніцай 17 лютага на вуліцы Стэфана Баторыя ў Гродне: аўтамабіль аховы сутыкнуўся з мікрааўтобусам, піша AutoGrodno. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання.
Аўтамабіль аховы спяшаўся на выклік і ехаў з уключанымі маячкамі. Калі ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора, перад ім выехаў мікрааўтобус. Яго кіроўца ў апошні момант заўважыў мігалкі і пачаў перастройвацца ў правую паласу, але такі самы манеўр здзейсніў і міліцыянт. Адбылося сутыкненне.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Каментары