Усяго патроху11

Мінтранс ініцыюе правядзеньне «Дня без аўтамабіля»

Падрыхтоўка да акцыі вядзецца ў рамках рэалізацыі даручэньняў кіраўніка міністэрства Уладзімера Сасноўскага. Мэта акцыі — «паказаць людзям, што паветра можа быць чыстым, што з‑за перагружанасьці дарог і магістралей у гадзіны пік дабрацца да месца працы на аўтобусе ці мэтро бывае прасьцей, чым на машыне».

Міністэрства транспарту і камунікацый ініцыюе правядзеньне ў Беларусі маштабнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

Як паведаміла БелаПАН прэс‑сакратар Мінтранса Ксенія Перастароніна, падрыхтоўка да акцыі вядзецца ў рамках рэалізацыі даручэньняў кіраўніка міністэрства Ўладзімера Сасноўскага. Плян мерапрыемстваў ужо ўзгоднены з усімі абласнымі выканаўчымі камітэтамі, цяпер вядзецца работа па ўзгадненьні ўмоў правядзеньня акцыі з зацікаўленымі органамі дзяржкіраваньня.

Паводле слоў прэс‑сакратара, мэта акцыі «Дзень без аўтамабіля» — «паказаць людзям, што паветра можа быць чыстым, што з‑за перагружанасьці дарог і магістралей у гадзіны пік дабрацца да месца працы на аўтобусе ці мэтро бывае прасьцей, чым на машыне».

Трэба зазначыць, што 22 верасьня праводзіцца Міжнародны дзень без аўтамабіля. Упершыню такая акцыя прайшла ў францускім горадзе Ля Рашэль у 1997 годзе, а праз год гэтую ініцыятыву падхапіла ўся краіна. У 1999 годзе да Францыі падключыліся Італія і Швайцарыя, пасьля чаго ідэя правядзеньня Міжнароднага дня без аўтамабіля распаўсюдзілася на ўсю Эўропу. У 2007 годзе ў гэтай акцыі ўдзельнічалі 1.353 гарады ў 37 краінах Еўропы і Канадзе.

Паводле слоў спн. Перастаронінай, Мінтранс лічыць мэтазгодным арганізаваць рэгулярнае правядзеньне Дня без аўтамабіля ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Гэта павінна садзейнічаць зьніжэньню ўзроўню шкоднага ўзьдзеяньня транспарту на навакольнае асяродзьдзе, а таксама паляпшэньню ўмоў дарожнага руху і здароваму ладу жыцьця людзей.

Паводле: Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Менск без машын
Хартыя сеткі «За сьвет без аўтамабіляў»

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць