Свет2121

У Прыднястроўі вырашылі зрабіць расійскі трыкалор другім дзяржаўным сцягам

Заканадаўчы орган непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі прыняў у першым чытанні законапраект, які надзяляе расійскі трыкалор статусам другога дзяржаўнага сцяга. Пра гэта паведамляе агенцтва «Навіны Прыднястроўя».

Аўтары ініцыятывы мяркуюць, што прыняцце законапраекта дапаможа палепшыць адносіны паміж краінамі. «Дзяржаўны сцяг Расіі выклікае ў прыднястроўскага народа ўстойлівую асацыяцыю з расійскай дзяржавай, шматнацыянальным народам Расіі, часткай якога адчувае сябе шматнацыянальны народ Прыднястроўя, і такая асацыяцыя мае трывалую гістарычную аснову», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

У выпадку яго прыняцця расійскі трыкалор будзе выкарыстоўвацца разам з афіцыйным сцягам непрызнанай рэспублікі, ніяк не парушаючы яго статус. Аўтары ініцыятывы прапаноўваюць размяшчаць сцяг Расіі на будынках дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання і выкарыстоўваць пры правядзенні афіцыйных мерапрыемстваў. Пры адначасовым узняцці прыднястроўскі сцяг будзе размяшчацца з левага боку будынка, а расійскі — з правага.

Падняцце двух сцягоў побач «будзе азначаць ўмацаванне прыднястроўскай дзяржаўнасці і адзначэнне новага этапу інтэграцыі ПМР з Расіяй», - упэўнены аўтары законапраекта.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў4

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць