На 15-ы дзень акцыі пад будоўляй каля мемарыяльнага комплексу «Курапаты» актывісты паступова згортваюць лагер.

Фота Ірыны Арахоўскай
Будаўніцтва, што пачалі на вынесенай з ахоўнай зоны тэрыторыі, прыпынілі на мінулым тыдні, а сёння могуць згарнуць канчаткова, зняць агароджу і зараўнаваць зямлю. Актывісты ставяць подпісы на бел-чырвона-белым сцягу.
Лідар «Маладога фронту» і ініцыятар акцыі Зміцер Дашкевіч адзначае, што ўпершыню за гісторыю «Малады фронт» згортваецца сам. Але актывісты адзначаюць, што, калі будаўніцтва вырашаць працягнуць, лагер адновяць. Ды заклікаюць прыходзіць у Курапаты з граблямі, забіраць прынесеныя рэчы.
Каментары