Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб крадзяжы маёмасці СУП «Даманавічы-Агра» ў Калінкавіцкім раёне. Сума выкрадзенага — больш за 1 300 000 дэнамінаваных рублёў (каля 683 тысяч даляраў). Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
— Па версіі следства, з верасня 2015 года па снежань 2016 года дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства па папярэдняй змове з кіраўніком адной з кампаній Мінскай вобласці, пры дапамозе фіктыўных дакументаў на адгрузку буйной рагатай жывёлы, мяса і прадукцыі ўласнай вытворчасці, здзейсніў з ім крадзеж маёмасці прадпрыемства на суму больш як 1 300 000 дэнамінаваныя рублёў. Выкрадзеная прадукцыя рэалізоўвалася ў Беларусі і Расіі, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
У дачыненні да кіраўнікоў заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры». Яны заключаныя пад варту.
Следчыя працуюць над выяўленнем іншых эпізодаў крымінальнай справы і звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць значнай для следства інфармацыяй, паведаміць яе па тэлефонах: (8-0232) 70-46-11, (8029) 505-89-93. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Каментары