У сталіцы Нарвэгіі Осла арыштаваны 17-гадовы расіянін паводле падазрэньня ў арганізацыі выбуху. Пра гэта паведаміла прадстаўніца нарвэскай паліцыі.
Паводле паліцэйскіх, затрыманы быў ім вядомы, раней ён выказваў сымпатыі на адрас баевікоў «ісламскай дзяржавы», паведамляе Бі-Бі-Сі.
Арышт быў зьдзейсьнены пасьля таго, як у ноч на нядзелю паліцыя Осла выявіла ў цэнтры гораду і абясшкодзіла выбуховае прыстасаваньне «прымітыўнай зборкі», як паведамілі экспэрты.
Нарвэскія ўлады падвысілі ў нядзелю ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне. Як паведаміла на прэс-канфэрэнцыі кіраўніца спэцслужбаў Нарвэгіі PST Бэнэдыкта Бьёрнлянд, рызыка нападу ў бліжэйшыя месяцы падвышаная з «дапушчальнай» да «верагоднай».
Каментары