Культура44

Карціны Шагала, Суціна, Бакста і іншых беларускіх майстроў прэзентуюць у галерэі «Арт-Беларусь»

Карціны беларускіх мастакоў сусветнага ўзроўню, сярод якіх Марк Шагал, Хаім Суцін, Леон Бакст, прадставяць у галерэі праекта «Арт-Беларусь», паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Пастаянна дзеючая галерэя праекта «Арт-Беларусь» пачне сваю работу на пляцоўцы Палаца Рэспублікі ў Мінску з 14 красавіка. У адной экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 шэдэўраў беларускіх майстроў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Сярод іх работы аўтараў сусветнага ўзроўню Марка Шагала, Хаіма Суціна, Леона Бакста, Валенція Ваньковіча, Фердынанда Рушчыца, Абрама Маневіча, Восіпа Цадкіна і інш.

Галерэя праекта «Арт-Беларусь» прызначана фарміраваць сучасныя падыходы да прадстаўлення выяўленчага мастацтва і работы з наведвальнікамі. Новая выставачная прастора стваралася, каб далучыць да нацыянальнай культуры не толькі знатакоў, але і маладое пакаленне. Тут усім наведвальнікам будзе прадастаўлена магчымасць фатаграфаваць, карыстацца бясплатным wi-fi, дзяліцца ўражаннямі і ўносіць свае прапановы па экспазіцыі і выставах пад эгідай праекта «Арт-Беларусь».

Арганізатары плануюць таксама шырокую адукацыйную праграму, прэзентацыі фільмаў і публікацый аб выяўленчым мастацтве, дыскусіі. На базе галерэі фарміруецца самастойная ўстанова культуры, якая будзе займацца творчымі і арганізацыйнымі пытаннямі па рэалізацыі ініцыіраванага Белгазпрамбанкам нацыянальнага гісторыка-культуралагічнага праекта «Арт-Беларусь».

Праект «Арт-Беларусь» прызначаны паказаць гістарычны зрэз выяўленчага мастацтва Беларусі ва ўсёй паўнаце і цэласнасці. Сёння «Арт-Беларусь» можа служыць аднаўленню сувязей з культурна-гістарычнай спадчынай мінулага і надаць новы імпульс развіцця сучаснаму беларускаму мастацтву.

Цяпер карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка налічвае больш за 100 артэфактаў, створаных з пачатку XVI стагоддзя. У зборы — творы мастакоў, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, чые імёны атрымалі шырокае грамадскае прызнанне. У выніку аб'ектыўных прычын творчая спадчына многіх з гэтых аўтараў не была прадстаўлена ў музейных зборах краіны.

Пачаткам фарміравання калекцыі стала набыццё ў 2011-2012 гадах шэрага работ сусветна вядомых мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі, арыгінальныя станковыя творы якіх адсутнічалі на іх гістарычнай радзіме. Шэдэўры Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і іншых прадстаўнікоў школы склалі ядро фарміруемага збору.

За час рэалізацыі праекта «Арт-Беларусь» праведзена 12 маштабных мастацкіх выстаў у Мінску, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Гродне, Рызе, Вільнюсе і Парыжы, якія наведалі больш за 200 тыс. чалавек. Апублікавана 14 кніг: выставачных каталогаў, публіцыстычных эсэ, факсімільных перавыданняў. Знята дзевяць дакументальных фільмаў пра мастакоў Парыжскай школы — ураджэнцаў Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць