Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным фармаце прапанаваў рэалізаваць комплекс дзейсных мер для больш хуткага станаўлення ЕАЭС.
«Лічу, што 2017 год мы павінны зрабіць пераломным у станаўленні нашай арганізацыі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Для гэтага ён прапанаваў рэалізаваць пэўны комплекс першачарговых мер.
Перш за ўсё, на думку Лукашэнкі, неабходна ўвесці мараторый на прыняцце новых прававых актаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах да партнёраў па саюзе. «Сачыць за яго выкананнем павінна Еўразійская эканамічная камісія», - адзначыў ён.
Каментары