Здарэнне адбылося на Вялікдзень у Брэсце.
Правёўшы вечар у кампаніі сяброў, 36-гадовая брэстаўчанка адправілася на таксі дадому. Прыехаўшы да месца прызначэння, жанчына зразумела, што ў яе не хапае грошай, каб расплаціцца за паслугі таксі.
Не доўга думаючы, кіроўца прыняў рашэнне завезці жанчыну для разгляду справы ў раённы аддзел міліцыі. Па дарозе ў пастарунак жанчына ўчыніла скандал. У прыступе абурэння выкінула ў акно мабільны тэлефон кіроўцы і таксометр. Калі кіроўца спыніўся, каб сабраць свае рэчы, жанчына перасела за руль і паехала.
Таксіст пабег за машынай. Але пасажырка-згоншчыца не дала рады кіраванню і ўчыніла дробнае ДТЗ.
Пазней праверка выявіла, што жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення — 1,59 праміле. У дачыненні да яе склалі шэраг адміністратыўных пратаколаў. Акрамя таго, жанчыне пагражае да 5 гадоў за крадзеж машыны.
Каментары