Грамадства

Атракцыёны ў Мінску пачнуць працу 21 красавіка

Атракцыёны ў Мінску 21 красавіка пачынаюць сезон працы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні «Гарадскія паркі УП «Мінскзелянбуд».

На сайце ўпраўлення размешчаны прэйскурант і рэжым працы атракцыёнаў. Цэны ў параўнанні з мінулым годам павялічыліся не больш чым на 9%, а на некаторыя засталіся ранейшымі.

Так, пракаціцца на «Коле агляду» ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў будзе каштаваць Br1,8 (для шматдзетных сем'яў — Br1,4), «Коле агляду» ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага — Br2,5 у закрытай і Br3 у адкрытай кабінках (Br1,9 і Br2,3 адпаведна для шматдзетных).

Квіткі на атракцыёны «Каліпса», «Калабок», «Вальс», «Паравозік», «Арэлікі», «Мульцяшкі», «Сальта» абыдуцца ў Br2, «Катальная гара», «Аўтадром», «Задыяк», «Дзікі цягнік», «Лятаючая талерка» — у Br2,5. Танней за ўсё (цана квітка не перавышае Br1) звадзіць дзіця ў пакой смеху і на «Рускія арэлі». Самы дарагі атракцыён — «Зігзаг» (Br3,5).

Наведванне атракцыёнаў «Ладдзя», «Лаўка», «Лебедзі», батутаў «Кенгуру» і «Трамплін», «Міні-джэт», «Клоўн» каштуе Br1,2 — Br1,8. Па рублі трэба аддаць за катанне на дзіцячай ланцуговай каруселі і коле агляду, атракцыёнах «Дракоша», «Міні-цягнік», «Сабачкі», «Вежа-скакалка».

На балансе УП «Мінскзеленбуд» знаходзяцца паркі імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска, у якіх эксплуатуецца больш за 50 атракцыёнаў. Больш за ўсё забаў для дзяцей у парках імя Горкага і Чалюскінцаў — 20 і 17 адпаведна. Яны працуюць у асноўным без выхадных (у панядзелак — з 15.00 да 21.00, у астатнія дні з 10.00-11.00 да 21.00-22.00). У парках імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска выхадныя дні — панядзелак і аўторак.

У красавіку і маі ў сувязі з пераносам рабочых дзён рэжым працы паркаў мяняецца. Так, 24-25 красавіка атракцыёны ва ўсіх парках будуць працаваць з 11.00 да 22.00. 26-27 красавіка ў парках 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска выхадны, а паркі імя Горкага і Чалюскінцаў 26 красавіка працуюць па графіку панядзелка.

Каментары

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца2

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца2

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →