Нерухомасць3333

Іван Наскевіч пабудуе дом у «Драздах-2», хоць ужо займеў ільготны катэдж у Пінску 

Іван Наскевіч. Фота sk.gov.by

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч рыхтуецца стаць новым жыхаром «Драздоў-2». Права пабудаваць элітны катэдж на ўскрайку Мінска галоўны следчы краіны атрымаў паводле рашэння Мінгарвыканкама ад 25 лістапада 2016 года №3517 «для службовага карыстання».

Прыблізнае месца будаўніцтва. Фота: Сяргей Гудзілін.

Здавалася б, звычайная гісторыя — больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты атрымалі такія ж участкі. Але выпадак Наскевіча нетыповы адразу па некалькіх паказчыках.

Наскевіч будуецца па чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў як шматдзетны бацька

«Наша Ніва» ўжо расказвала гісторыю жыцця чыноўніка. Нагадаем, што ў яго з жонкай Ірынай чацвёра дзяцей. У сувязі з гэтым Наскевічы мелі права стаць у Мінску ў чаргу на жыллё для шматдзетных сем’яў. Гэты спіс рухаецца адносна хутка і дазваляе прэтэндаваць, прыкладам, на кватэру ў панэльным доме ў Каменнай Горцы.

Аднак Наскевіч патрапіў у «спецчаргу». Паводле дадзеных на сайце Мінгарвыканкама, у асобным спісе Цэнтральнага раёна ён знаходзіцца на 2 месцы. Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава стаяла ў чарзе адразу ўслед за ім, пад нумарам 3.

Участак выдадзены ва ўласнасць

На працягу апошніх гадоў топ-чыноўнікі атрымлівалі свае элітныя ўчасткі не ва ўласнасць, а па праве пажыццёвага спадчыннага валодання. Гаспадаром зямлі фармальна заставалася дзяржава. Наскевіч жа ўжо стаў паўнавартасным уласнікам сваіх 15 сотак.

У дакуменце на выдзяленне зямлі пазначана, што на працягу 8 гадоў ад моманту рэгістрацыі дома ён не зможа прадаць свой катэдж.

Ці атрымаў Наскевіч крэдыт на будаўніцтва дома, невядома, аднак у дакументах некалькі разоў згадваюцца нормы закона, якія, у прынцыпе, прадугледжваюць прыцягненне льготных сродкаў.

Другі катэдж Наскевічаў

Пікантнасці сітуацыі дадае той факт, што ў сярэдзіне 2000-х сям’я Івана Наскевіча ўжо будавала льготны катэдж! Дом знаходзіцца ў пінскім раёне Жылгарадок, гэта своеасаблівыя мясцовыя «Дразды». У гэтым палескім горадзе Наскевіч узначальваў раённую пракуратуру.

«Напрыклад, найбліжэйшы сусед Наскевіча — Міхаіл Самалазаў, першы намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама. А праз дарогу жыве самы багаты пінчук — як кажа пагалоска, мільянер — Віктар Лемяшэўскі, які валодае адразу двума элітнымі ўчасткамі», — адзначала «НН» у папярэднім рэпартажы.

На будаўніцтва катэджа Наскевічы ўзялі $10 тысяч у эквіваленце. Грошы трэба сплаціць да 2027 года, але ўжо па цяперашнім курсе агульная сума «ўсохла» за кошт дэвальвацый да $1150.

* * *

Чытайце таксама. Цераблічы: рэпартаж з радзімы новага кіраўніка Следчага камітэта і расповед пра ягоную сям'ю ФОТЫ

Чытайце таксама: Ад Абельскай да Ярмошынай: 112 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары33

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць