Меркаванні4949

Зміцер Панкавец: Укантакце — магутны інструмент супраць русіфікацыі моладзі

Навіна пра забарону ва Украіне сацыяльных сетак Укантакце ды Аднакласнікі выклікала жывую дыскусію. Адны рашуча падтрымлівалі ўкраінцаў. Маўляў, трэба цалкам пазбаўляцца расійскай інфармацыйнай прасторы. А Укантакце пакідае людзей жыць па культурных кодах Масквы. Плюс фактар таго, што персанальныя дадзеныя карыстальнікаў гэтай сацсеткі даступныя для расійскіх спецслужбаў.

Давайце будзем шчырымі, на сёння ўсе сацыяльныя сеткі ў той ці іншай форме збіраюць інфармацыю пра сваіх карыстальнікаў. Хай гэта будзе фэйсбук ці кітайскі Qzone. Цалкам бяспечнага нічога не існуе. Не хочаш, каб пра цябе нешта даведаліся — не рэгіструйся нідзе.

Укантакце на сёння — гэта самая папулярная сацыяльная сетка ў Беларусі. Для большасці — гэта проста канал камунікавання з сябрамі і роднымі, магчымасць знаёмства і атрымання інфармацыі. Калі размаўляў з некаторымі ўкраінскімі сябрамі пра забарону сацсетак, то яны абураныя найперш тым, што іх пазбаўляюць звыклых шляхоў камунікавання. Гэтыя людзі адданыя Украіне і не з’яўляюцца патэнцыйнымі сепаратыстамі.

Укантакце не ёсць толькі сродкам прапаганды. Гэта найперш наймагутнейшы інструмент контрпрапаганды. Чарнасоценскія суполкі кшталту «Мы патрыёты Белай Русі, ці «Змагар — выкарыстаная пракладка» набіраюць па некалькі тысяч падпісантаў. У той самы час іранічная група «Чай з малінавым варэннем» ці патрыятычная «Мая краіна Беларусь» маюць больш за 100 тысяч фаловераў кожная.

Не трэба забывацца, што Укантакце — гэта цэлы пласт інфармацыі па Беларусі, нашай гісторыі, мове, нашай славе. Тут можна знайсці суполкі на любы густ, а самае галоўнае, што па-беларуску.

Не са школы сёння пачынаецца патрыятызм. А з першага шэру карцінкі з Пагоняй, з праслуханай і змешчанай на сцяне песні Вольскага ці Міхалка, падпіскі на беларускамоўную суполку.

На сёння Укантакце — гэта адзін з самых магутных інструментаў супраць татальнай русіфікацыі нашай моладзі. Гэта трэба прызнаць, і з гэтым працаваць. У мяне ёсць ўражанне, што пра забароны Укантакце найбольш гучна крычаць тыя людзі, якія не разумеюць механізмаў дзеяння гэтай сацсеткі, не разумеюць, як яна можа прыносіць карысць, а не толькі шкоду.

Падпісацца на суполку «НН» Укантакце можна тут, а Аднакласнікі - тут.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць