Усяго патроху44

Хто з вялікіх князёў літоўскіх самы папулярны? Займальныя вынікі тэсту

Нашаніўскі тэст «Хто вы з вялікіх князёў літоўскіх» шырака разышоўся ў Байнэце. Свае сілы ў кіраванні ўмоўным Вялікім Княствам паспрабавалі 10 126 асобаў. Або трохі меншая колькасць асобаў, некаторыя з якіх раз за разам спрабавалі дасягнуць іншага выніку.

Фармулюючы пытанні да тэсту, мы спрабавалі стварыць пэўны спосаб думак ці паводзін, які мог бы адпавядаць таму ці іншаму кіраўніку беларуска-літоўскай сярэднявечнай (і Новага часу) дзяржавы.

Што ж у выніку маем? Які вялікі князь сабраў найбольш галасоў? Без сюрпрызаў: гэта Гедымін. Сярод тых, хто праходзіў тэст, — 1686 Гедымінаў (або 22%).

Гедымін — як мы яго бачым — дзяржаўнік, будаўнік замкаў, легендарны заснавальнік Вільні, сем’янін і пачынальнік дынастыі, ваяр, які шырака рассунуў межы Княства — годны ўзор для пераймання. Пры такой колькасці Гедымінаў за нашу супольнасць можна быць спакойным.

З адрывам, меншым, чым Хілары ад Трампа, за Гедымінам ідзе Жыгімонт Аўгуст — яго ад перамогі аддзяляе чатыры галасы. «Жыгімонтам Аўгустам» апынуўся, напрыклад, ветэран нашаніўскіх форумаў, каментатар Satan. Хто б мог падумаць, што ў ім жыве такі рамантык! І такі моцны гаспадарнік.

На трэцім месцы — вялікі князь Альгерд з 899 галасамі ці 12%. Чыста беларуская рыса была ў Альгерда — маўчаць, нічога не абмяркоўваць, планамі не дзяліцца, а потым — хоп! І штосьці такое вырабіць, каб усе вакол ахнулі.

Нямнога аказалася Вітаўтаў — усяго 4%, меней, чым замежнікаў Сцяпанаў Батураў і тусоўшчыкаў Аўгустаў Моцных.

Самым рэдкім вялікім князем па версіі чытачоў НН выявіўся Ян Казімір (1%) — гэта значыць, што мінімальная колькасць удзельнікаў тэсту мае спрэчныя здольнасці да дзяржаўнага кіравання. Поруч з ім апынуўся ірацыянальны эксцэнтрык Свідрыгайла і Будзівід, пра якога не да канца ясна нават, ці ён быў (па 2%).

Кожнаму ўдзельніку і ўдзельніцы тэсту, незалежна ад атрыманага выніку, хочацца пажадаць, каб яго ці яе персанальнае Вялікае Княства — квітнела і заўжды мела перспектыву да развіцця.

Поўны спіс князёў у парадку ўзрастання колькасці адданых за іх галасоў — ніжэй.

 

Што паробіш… Вы — Ян Казімір 1% (97 галасоў)
Ратуйся хто можа: вы — Свідрыгайла 2% (120)
Не ведаем, што і сказаць. Вы — Будзівід 2% (122)
Амінь. Вы — Войшалк 2% (141)
У здаровым целе — здаровы дух! Вы — Ягайла 2% (178)
Падазрона… Вы — Жыгімонт Кейстутавіч 2% (184)
Слава Пяркунасу! Вы — Кейстут 3% (245)
Слаўся, князь Вітаўт, гаспадар на Літве! 4% (336)
Віншуем вас, а ўсім астатнім спачуваем. Вы — Міндоўг 7% (535)
Ёў! Вы — Аўгуст ІІ Моцны 8% (631)
Ez így van! Вы — Сцяпан Батура 11% (825)
Цссссс! Вы — Альгерд 12% (899)
Ах! Вы — Жыгімонт Аўгуст 22% (1,682)
Так трымаць! Вы — Гедымін 22% (1,686)

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць