Здарэнні1515

У Стоўбцах аўтакран насмерць збіў дзяўчынку

У Стоўбцах дзіця загінула пад коламі грузавіка. Пра гэта Tut.byпаведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Фота СК

Трагедыя адбылася ўдзень 25 мая: паблізу нерэгуляванага пешаходнага пераходу грузавым аўтамабілем МАЗ быў учынены наезд на вучаніцу 9 класа гарадской школы. У выніку ДТЗ дзяўчынка 2002 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

«У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў праводзіцца агляд месца здарэння, устанаўліваюцца сведкі і відавочцы, фіксуюцца аб'екты і сляды, якія маюць значэнне для ўстанаўлення часу, характару і іншых абставінаў таго, што адбылося. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку па тэхнічным стане вялікагрузнага транспартнага сродку і прычыну смерці загінулай», — паведамілі ў СК.

Папярэдне, кіроўца быў цвярозы.

Стаўбцоўскі РАСК распачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 (Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК РБ.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц2

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц2

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць